Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 07 кастрычніка 2013

Выстаўка да 85-годдзя з дня нараджэння мастака Янкі Раманоўскага

Адкрыццё ў Мінску ў Музеі Купалы.

10 кастрычніка 2013 года а 17-й гадзіне Дзяржаўны літаратурны музей Янкі Купалы запрашае на адкрыццё дакументальна-мастацкай выстаўкі “Душы маёй тварэнні…”, створанай да 85-годдзя з дня нараджэння Янкі Раманоўскага.

Янка Раманоўскі адыграў значную ролю ў станаўленні беларускай графічнай школы. Мастак быў адным з першых, хто пачаў працаваць у тэхніцы афорта. Літаграфіі Раманоўскага “А хто там ідзе?”, “Янка Купала ў Пецярбургу”, “Дума аб радзіме” сёння прадстаўлены ў асноўнай экспазіцыі Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы.

Сын малодшай сястры Янкі Купалы Леакадзіі Дамінікаўны Раманоўскай мастак Янка Раманоўскі невыпадкова звяртаецца ў сваёй творчасці да купалаўскай тэматыкі. Па словах мастака, Янка Купала быў для яго першым крытыкам ды дарадчыкам, і так да апошняга развітання ў 1941 годзе.

Мастацкая частка выстаўкі “Душы маёй тварэнні…” прадстаўляе графічныя і жывапісныя творы мастака з фондаў Дзяржаўнага літаратурнага музея Янкі Купалы, сярод якіх партрэты Янкі Купалы і сваякоў творцы, дзеячаў культуры Беларусі, ілюстрацыі да твораў Песняра.

Дакументальная частка экспазіцыі праз фотаздымкі і асабістыя рэчы мастака пазнаёміць наведвальнікаў з асяроддзем Янкі Раманоўскага.

Паводле прэс-рэліза

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава
17 снежня 2017

«Першазмест усіх вершаў — невядомая велічыня». У Мінску адсвяткавалі 70-годдзе Алеся Разанава

Чытаць далей...
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
108