Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 26 снежня 2013

“Каляды ў вялікім горадзе-2014” у Re:Public

Вялікі сольны канцэрт гурта "Палац". Пры ўдзеле Guda, «Ветах», «Літы Талер».

Гурт “Палац” запрашае жыхароў сталіцы адзначыць Каляды ў клубным фармаце. Канцэрт “Каляды ў вялікім горадзе” адбудзецца 6 студзеня 2014 году ў Re:Public.

Сёлета спаўняецца 15 год праекту лідара гурта “Палац” – “Калядныя сустрэчы з Алегам Хаменкам”, які летась займеў новую назву і новы фармат. Музычна-тэатралізаваная дзея  “Каляды ў вялікім горадзе” цяпер праходзіць у клубных умовах, а не ў канцэртных залях. Гэтым разам для правядзення імпрэзы абраная найвялікшая клубная пляцоўка Мінску – Re:Public.

Каляды заўсёды святкаваліся людна. Гэта цудадзейная ноч, калі неабходна сабрацца разам і ўшанаваць рух ад мінулага да будучыні. Кожны раз, калі мы ладзім гэту святочную імпрэзу, імкнемся зрабіць гэта аддана, якасна, шчыра. Вельмі задаволены тым, што вечарына прыпадае менавіта на вечар з 6 на 7 студзеня - у сакральны час”, - кажа Алег Хаменка.

Адмыслова да каляднага вечара на 6 студзеня гурт “Палац” рыхтуе вялікую сольную праграму – музыкі сыграюць песні з свайго апошняга альбому “Кола грукатала”, свае галоўныя хіты ды ўзгадае рарытэтныя рэчы – тыя кампазіцыі, якія не гучалі больш за 15 год. “Сыгралі на рэпетыцыі і ажно расчуліліся, такія крутыя творы, якія апынуліся незаслужана забытымі!”, - кажа лідар “Палацу”.

Сапраўдную атмасферу свята ў гэты вечар дапамогуць стварыць гурты “Літы Талер”, “Ветах” і Guda. Таксама гледачам будзе прадэманстраваны сучасны варыянт традыцыйнага каляднага шэсця.

Арганізатары “Калядаў у вялікім горадзе” заклікаюць прыходзіць на канцэрт у карнавальных строях. Пэўных патрабаванняў тут няма – дастаткова проста ўключыць фантазію.

Відэа з канцэрту “Каляды ў вялікім горадзе-2013”

6.01.2014. Каляды ў вялікім горадзе: вялікі сольны канцэрт гурта “Палац”. Пры падтрымцы Guda, «Ветах», «Літы Талер». Re:Public, Мінск, вул. Прытыцкага, 62 (ст.м. Кунцаўшчына). 19.00

Квіткі – 80 000 (танцпляц, папярэдне), 100 000 (танцпляц, у дзень), 100 000 (столікі, папярэдне), 120 000 (столікі, у дзень). Тэлефон для даведак: +375 29 6872093. Квіткі ў касах і на сайце КВІТКІ.BY

 

Прэсавая служба СБП

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)
19 лютага 2018

Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)

Чытаць далей...
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
108