Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 20 лютага 2014

Літаратурнае чытанне і дыскусія з нямецкай пісьменніцай Таняй Дзюкерс

Таня Дзюкерс

Літаратурнае чытанне і дыскусія з нямецкай пісьменніцай Таняй Дзюкерс

Інстытут імя Гётэ ў Мінску запрашае.

27 лютага 2014 года ў Інстытуце імя Гётэ ў Мінску (вул. Веры Харужай, 25/3, чацвёрты паверх) адбудзецца літаратурнае чытанне і дыскусія з пісьменніцай Таняй Дзюкерс.

Пісьменніца, літаратуразнаўца і публіцыстка Таня Дзюкерс нарадзілася ў Берліне ў 1968 годзе. Яе важнейшыя працы – раманы „Зона гульні“ (1999), „Нябесныя целы“ (2003), і „Пакой Хаўзэра“ (2011), п’есы  „Зона гульні“ (2004) і „Прывітанне з Прыднястроўя“ (2008), дзіцячая кніга “Ёнас і начныя прывіды” (2008) і зборнікі лірыкі. Яна адна з аўтараў маладзейшага пакалення, якія ахвотна выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю. Таня Дзюкерс супрацоўнічае з рознымі газетамі і часопісамі, сярод іншых Spiegel, Süddeutsche Zeitung, Tagesspiegel.

За ўрывак з рамана “Нябесныя целы”, прысвечаны нямецка-польскім адносінам, аўтар была ўганаравана прэміяй Kargo-Europa-Preis.

У яе рамане “Нябесныя целы” (2003) галоўная гераіня Фрэя падазрае, што ў яе сям’і існуе не адна таямніца, якая замоўчваецца, выцясняецца, прыхоўваецца. Пра што б Фрэя ні пыталася, намёкі і падазрэнні прыводзяць яе да 1945 года, калі бабуля з мамай Фрэі, у той момант пяцігадовай дзяўчынкай, хацелі ўцячы з Заходняй Прусіі на адным з апошніх нацысцкіх караблёў, што перасяклі Балтыйскае мора. Фрэя сама цяпер чакае дзіця і таму хоча высветліць гэту гісторыю, каб вызваліцца ад мінулага.

Пачатак а 19-й гадзіне. На нямецкай мове з перакладам.

Прымаючы ўдзел у шматлікіх пісьменніцкіх стыпендыяльных праграмах, Таня Дзюкерс наведала Польшчу, Румынію, Украіну і Малдову.

Інстытут імя Гётэ ў Мінску

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
107