Ізраільскі паэт у Галерэі "Ў"

Паэт Гершан Трэстман (Мінск-Ерусалім) прадставіць сваю кнігу “Иов” у мінскай Галерэі "Ў" (пр. Незалежнасці, 37а).

3 кастрычніка. Пачатак а 19.00. Уваход вольны.

Пасля выступу адбудзецца аўтограф-сесія паэта ў кнігарні “логвінаЎ”.

Крыху пра кнігу. “Иов”, напісаны ў Мінску ў 1979, выдаецца ўпершыню. Паэме папярэднічае вялікая прадмова, дзе аўтар распавядае, як пісаўся “Иов”, прыгадвае сваіх тагачасных суразмоўцаў: Кіма Хадзеева, Веніяміна Блажэннага, Аляксея Жданава…

Паводле прэс-рэлізу