Прэзентацыя кнігі пра Індыю

6 траўня (серада) запрашаем на сустрэчу з індолагам і пісьменніцай Вікторыяй Дзмітрыевай. На імпрэзе будзе прэзентаваная яе кніга  “Индия. Бродячее блаженство”.

Кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а). Пачатак а 19.00. Уваход – вольны. Кантактныя тэлефоны: +375 29 679 65 54, +375 29 656 87 17.

Крыху пра аўтарку. Вікторыя Дзмітрыева – перакладчыца, індолаг, аўтарка шматлікіх публікацыяў. Закончыла ангельскае аддзялення філфака Пецярбургскага ўніверсітэту, а пасля атрымала магістра ўніверсітэту МакГіл (Манрэаль, Канада)  па спецыяльнасці релігіязнаўства. У Індыю імкнулася з дзяцінства, і з 1996 года часта і стала бывае там: вывучае санскрыт, індыйскую філасофію, ёгу. Шмат падарожнічае і знаёміць  ахвочых з гэтай дзівоснай краінай і з носбітамі яе культуры. Шматкроць чытала лекцыі і праводзіла семінары на індалагічныя тэмы. Апошнія чатыры гады Вікторыя займаецца перакладамі старажытнаіндыйскіх тэкстаў па філасофіі і ёзе, а таксама ладзіць вандроўкі па “нетурыстычнай” Індыі – ад берагоў акіяну да аснежаных вершалін Гімалаяў.

Паводле прэс-рэлізу