Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 23 траўня 2017

Дзень памяці Максіма Багдановіча

Праграма мемарыяльных мерапрыемстваў.

25 мая 2017 года

Усё знікае, праходзіць, як дым.

Светлы ж след будзе вечна жывым.

Роўна 100 год мінула, як не стала Максіма Багдановіча. 25 мая 1917 года на беларускім паэтычным небасхіле яго зорка згасла, але светлы след яе заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах і думках.

Жыццё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 гадоў – у самым росквіце творчых сіл. Аднак за свой кароткі век ён паспеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям. Свой талент ахвяраваў узвышэнню паэзіі, мастацтва слова, красы жыцця і дабрыні. Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусветнай культуры, і не памыліўся. Яго творы, перакладзеныя на дзясяткі замежных моў, годна рэпрэзентуюць беларускае прыгожае пісьменства ў свеце.

25 мая 2017 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.

Праграма:

13.00−  ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, сквер ля опернага тэатра);

14.30 – памінальная служба ў Саборы св. Пятра і Паўла (г.Мінск, вул. Няміга, 4);

18.00 – літаратурна-музычная вечарына “Светлы след...”. Гурт “Нельга забыць” ( з праграмай на вершы Максіма Багдановіча) і Народны тэатра “Жывое слова”.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

г. Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Кантактны тэлефон:

(8 017) 334 42 69

афіша

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)
19 лютага 2018

Хэдлайнеры кульмінуюць: міжнародныя чытанні Стральцоўскага фэсту (+фота)

Чытаць далей...
«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова
18 лютага 2018

«Пішуць, бо не маюць парабелума»: паэты-лаўрэаты сабраліся на фэсце Стральцова

Чытаць далей...
Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)
17 лютага 2018

Дзве прэміі на сёмым Стральцоўскім фэсце (+ФОТА)

Чытаць далей...
«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»
16 лютага 2018

«Галоўная задача жанчыны – прыносіць у свет шчасце і радасць»

Чытаць далей...
644