Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 14 чэрвеня 2017

Гарэцкія чытанні

Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13) запрашае.

22 чэрвеня 2017 г. у 10.00 у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца штогадовая Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя — ХХV Гарэцкія чытанні “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”. Сёлетняя канферэнцыя прысвечана літаратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх (у сувязі з абвяшчэннем 2017 года Годам навукі).

Гаўрыла Гарэцкі (1900-1988) – вядомы беларускі геолаг, географ і эканаміст, дэмограф, археолаг, грамадскі дзеяч; адзін з заснавальнікаў і акадэмік Беларускай акадэміі навук, доктар геолага-мінералагічных навук, заслужаны дзеяч навукі Беларусі, адзін са стваральнікаў “Маскоўска-беларускага слоўніка” (1918). Гаўрыла Гарэцкі апублікаваў больш за 160 навуковых прац, у тым ліку па фальклоры, дэмаграфіі, эканоміцы сельскай і лясной гаспадаркі, археалогіі, артыкулы і ўспаміны пра М.Горкага, Я.Коласа, Я.Купалу, М.Гарэцкага і інш.Навуковыя даследаванні Г.Гарэцкага прысвечаныя эканамічнай геаграфіі, геалогіі антрапагену, інжынернай геалогіі і інш.

Максім Гарэцкі (1893-1938) – беларускі пісьменнік, літаратуразнаўца, лексікограф, фалькларыст, адзін з пачынальнікаў нацыянальнай мастацкай прозы, выступаў з навуковымі дакладамі па літаратуразнаўстве і фалькларыстыцы, друкаваў артыкулы пра творчасць многіх савецкіх пісьменнікаў, рабіў фальклорныя запісы. Максім Гарэцкі з’яўляецца аўтарам першай “Гісторыі беларускае літаратуры”, “Хрэстаматыі беларускае літаратуры. ХІ век – 1905 г.”,  літаратурна-крытычнай працы “Маладняк” за пяць гадоў. 1923-1928”, “Маскоўска- беларускага слоўніка” (з Г.Гарэцкім), “Беларуска-расійскага слоўнічка”, “Практычнага маскоўска-беларускага слоўніка” (з М.Байковым), эпапеі “Камароўская хроніка”, рамана “Віленскія камунары”, аповесцей “Ціхая плынь”, “Дзве душы” і інш. У 1928 годзе выйшаў зборнік “Народныя песні з мелодыямі”, падрыхтаваны Максімам Гарэцкім у суаўтарстве з кампазітарам Ягоравым, у якім змешчана 318 беларускіх песень, запісаных Гарэцкім ад маці.

Штогод у Гарэцкіх чытаннях, якія ладзяцца з 1992 года, удзельнічаюць каля 50 літаратуразнаўцаў, моваведаў, гісторыкаў і інш.  Па выніках навукова-практычнай канферэнцыі выдаюцца зборнікі матэрыялаў.

Арганізатарамі канферэнцыі выступаюць Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Рэспубліканскі фонд імя братоў Гарэцкіх, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

 

Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13).

Кантактныя тэлефоны: 334-86-22.

Электронная пошта: bellitmuseum@tut.by

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове
26 чэрвеня 2017

Кізі, Паланюк, Букоўскі і Этвуд на беларускай мове

Чытаць далей...
Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх
23 чэрвеня 2017

Папулярызаваць спадчыну братоў Гарэцкіх

Чытаць далей...
Моцарт беларускай літаратуры
23 чэрвеня 2017

Моцарт беларускай літаратуры

Чытаць далей...
Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!
23 чэрвеня 2017

Даведнік па аўтарскім праве – вольна пампуйце і чытайце!

Чытаць далей...
94