Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 14 чэрвеня 2017

Круглы стол па музейнай справе ў Магілёве

У межах Гарэцкіх чытанняў.

23 чэрвеня 2017 года ў рамках юбілейных ХХV Міжнародных Гарэцкіх чытанняў “Максім і Гаўрыла Гарэцкія. Жыццё і творчасць”, прысвечаных літаратурна-мастацкай і навуковай дзейнасці братоў Гарэцкіх (у сувязі з абвяшчэннем 2017 года Годам навукі) Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры сумесна з Музеем гісторыі горада Магілёва праводзіць круглы стол, прысвечаны пытанням музеефікацыі літаратурных мясцін.

У межах круглага стала плануецца абмеркаванне наступных пытанняў:

  • ушанаванне памяці пісьменнікаў;

  • догляд літаратурных мясцін, уключэнне іх у турыстычныя і экалагічныя маршруты;

  • далейшы лёс Літаратурнага музея Максіма Гарэцкага ў в. Малая Багацькаўка Мсціслаўскага раёна;

  • стварэнне музея Алеся Адамовіча ў в. Глуша Бабруйскага раёна.

Круглы стол адбудзецца 23 чэрвеня 2017 годаў 15.00 у Музеі гісторыі горада Магілёва (г. Магілёў, вул. Ленінская, 1А).

У працы круглага стала прымуць удзел прадстаўнікі аргкамітэта канферэнцыі “Гарэцкія чытанні”, Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта, Мсціслаўскага раённага выканаўчага камітэта, Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры, Музея гісторыі горада Магілёва, Мсціслаўскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея і інш.

Паводле прэс-рэлізу

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
177