Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 12 снежня 2017

Пасмакуем «Калядную кашу»!

У кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33).

21 снежня ў кавярні «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) з 17.00 да 19.00 адбудзецца прэзентацыя новай кнігі папулярнага шведскага аўтара Свэна Нурдквіста «Калядная каша» ў перакладзе на беларускую мову Надзеі Кандрусевіч. Імпрэза адбудзецца ў фармаце вясёлага свята для дзетак і іх бацькоў. Уваход вольны.

Урывак з кнігі прачытае і заспявае свае песні для дзетак Зміцер Вайцюшкевіч. Будзем разам частавацца сапраўднай шведскай каляднай кашай, піць какаву, слухаць казку і забаўляцца.

Перакладчыца гэтай і іншых сучасных шведскіх дзіцячых кніг Надзея Кандрусевіч распавядзе пра сваю працу і адкажа на пытанні.



На мерапрыемстве таксама будзе прадстаўлены зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» на трох CD — усе гісторыі вядомага шведскага аўтара (9 кніг) пра прыгоды старога Пэтсана і ягонага катка Фіндуса ў агучцы па-беларуску Ганны Хітрык і Паўла Харланчука.

Пачатак 21 снежня (чацвер) а 17-й гадзіне. Уваход вольны!

У Швецыі на Каляды дзеці чакаюць Каляднага Гнома і гатуюць яму адмысловую калядную кашу з рысу і малака. Але гномы, як і Дзеды Марозы, бываюць сапраўднымі і не. Сапраўдных гномаў ніхто не бачыць, але менавіта яны дапамагаюць людзям і ведаюць пра іх усё. Кожныя Каляды гномы вельмі чакаюць свайго каляднага пачастунку. Што можа здарыцца, калі людзі забываюць пачаставаць гномаў каляднай кашай, вы даведаецеся з кнігі Свэна Нурдквіста «Калядная каша».

На прэзентацыі можна будзе набыць па спецыяльным кошце ўсе кнігі з серыі перакладной шведскай дзіцячай літаратуры на беларускую мову, а таксама навінку — зборнік аўдыёкніг па творах Свэна Нурдквіста «Пэтсан і Фіндус» па-беларуску на трох CD.

Арганізатары: ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", "Будзьма беларусамі!", symbal.by, выдавецтва "Кнігазбор".

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

перакладыпрэзентацыідзіцячая літаратураімпрэзыКаляровы ровар

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
19 студзеня 2018

«Кніганоша» № 47 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны
17 студзеня 2018

У Калініградзе з’явіцца вуліца Францыска Скарыны

Чытаць далей...
Віншуем Ірыну Жарнасек!
17 студзеня 2018

Віншуем Ірыну Жарнасек!

Чытаць далей...
«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)
17 студзеня 2018

«Літаратурная Беларусь» № 136 — снежань 2017 (спампаваць пдф)

Чытаць далей...
166