Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 06 чэрвеня 2017

Прэзентацыя Збору твораў Уладзіміра Дубоўкі

Прэзентацыя Збору твораў Уладзіміра Дубоўкі

У галерэі TUT.BY

У выдавецтве «Лімарыус» выходзіць Збор твораў Уладзіміра Дубоўкі ў двух тамах. Гэта самае поўнае выданне напісанага выдатным пісьменнікам: вершы, паэмы, проза, артыкулы, лісты.

У збор твораў уключаны таксама пераклады, у тым ліку пераклады санетаў Уільяма Шэкспіра, якія ў свой час сталі значнай падзеяй у літаратурным жыцці Беларусі.

Уклаў Збор твораў Дубоўкі супрацоўнік Нацыянальнай біблятэкі Беларусі Дзмітрый Давідоўскі.

Каментары да твораў пісалі Давідоўскі і паэт, гісторык літаратуры, кандыдат філалагічных навук Віктар Жыбуль. Аўтар прадмовы — таксама паэт (а дакладней — паэтка) і кандыдат філалагічных навук Ірына Багдановіч.

Збор твораў Уладзіміра Дубоўкі выходзіць у серыі «Галасы Айчыны». Раней у гэтай серыі былі выдадзены двухтомнік Ларысы Геніюш, а таксама тамы паэтаў-эмігрантаў Алеся Салаўя, Уладзіміра Дудзіцкага і Янкі Юхнаўца.

Прэзэнтанцыя Збору твораў Уладзіміра Дубоўкі адбудзецца 12 чэрвеня ў галерэі Tut.by (пр.Дзяржынскага, 57, 9-ты паверх). Гэта будынак бізнэс-цэнтру Omega Tower каля станцыі метро «Міхалова». Пачатак а 19-й.

Кніга выдадзена выключна для падпісчыкаў, але на прэзэнтацыю запрашаюцца ўсе ахвотныя. Будзе спяваць Алесь Камоцкі, будуць гучаць вершы Дубоўкі, выступяць цікавыя людзі, якія маюць дачыненне да выдання.

nn.by

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Выйсці на святло: праект рэвалюцыі ў літаратуры
17 кастрычніка 2017

Выйсці на святло: праект рэвалюцыі ў літаратуры

Чытаць далей...
Віншуем кастрычніцкіх юбіляраў!
16 кастрычніка 2017

Віншуем кастрычніцкіх юбіляраў!

Чытаць далей...
Крышталічныя структуры Тумаса Транстромера
16 кастрычніка 2017

Крышталічныя структуры Тумаса Транстромера

Чытаць далей...
Леанід Дранько-Майсюк: «Шкадую, што не пайшоў у партыю»
15 кастрычніка 2017

Леанід Дранько-Майсюк: «Шкадую, што не пайшоў у партыю»

Чытаць далей...
512