Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 22 жніўня 2017

Прыём заявак у Школу пісьменніцтва адкрыты!

Час прыёму заявак: 15 жніўня – 15 верасня 2017 года.

Нефармальны адукацыйны праект для дарослых – Школа маладога пісьменніка пры ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» – набірае новы курс на 2017-2018 навучальны год.

Час прыёму заявак: 15 жніўня – 15 верасня 2017 года.

Вітаем заяўкі з усёй Беларусі.

Умовы паступлення

* Узрост: ад 18 гадоў.

* Заяўка на адрас shkola.pismennika@gmail.com У заяўцы: 1) уласны празаічны мастацкі тэкст любога жанру на беларускай альбо рускай мове аб’ёмам 2-5 старонак; 2) матывацыйны ліст з адказам на пытанне, чаму вы хочаце вучыцца ў Школе пісьменніка; 3) спіс з 5-10 кніг ці пісьменнікаў або пісьменніц, якія на вас паўплывалі найбольш.

Афармленне заяўкі:

* Тэма ліста: Школа 2017-2018

* Вашыя прозу, матывацыйны ліст і спіс кніг дасылайце разам адным файлам у фармаце .doc. На першай старонцы пазначце сваё імя і прозвішча, адрас пражывання, дату нараджэння, e-mail і кантактны нумар тэлефона.

* Файл назавіце лацінкай наступным чынам ― "вашае прозвішча, ніжняе падкрэсліванне, вашае імя", напрыклад:

Pashkevich_Alaiza.doc

Bahdanovich_Maksim.doc

*Заяўкі для паступлення на курс 2017-2018 дасылайце на адрас shkola.pismennika@gmail.com да 15 верасня 2017 г.

Заяўкі не рэцэнзуюцца. Прыём паводле конкурсу. Пра вынікі прыёмнай кампаніі будзе паведамлена на пачатку кастрычніка на сайце lit-bel.org і ў паштовай рассылцы на адрасы, пададзеныя ў заяўках.

Пра праект

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць і пісаць прозу і слухаць сябе ды іншых.

Заняткі:

Заняткі ў Школе маладога пісьменніка пачынаюцца ў кастрычніку і праходзяць у Мінску два разы на месяц па суботах цягам васьмі месяцаў. Фармат: практычныя заняткі з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыі і майстар-класы запрошаных навукоўцаў і аўтараў.

Навучанне ў Школе — бясплатнае, група — 15-20 чалавек. Сертыфікат аб заканчэнні Школы не замяняе дыплома афіцыйных навучальных устаноў.

Падрабязней пра Школу чытайце ТУТ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Школа маладога пісьменніка

афіша

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту
22 верасня 2017

Уладзімір Някляеў выйшаў на волю пасля сямі сутак арышту

Чытаць далей...
«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»
22 верасня 2017

«Задаючы палітычны апазіцыйны аспект, мы вельмі звужаем сутнасць літаратуры як такой, адсякаем іншыя важныя сэнсы»

Чытаць далей...
Танцы ў чаравічках
22 верасня 2017

Танцы ў чаравічках

Чытаць далей...
Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня
21 верасня 2017

Узнагароджанне лаўрэатаў конкурсу «Экслібрыс» — 27 верасня

Чытаць далей...
339