Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 09 кастрычніка 2017

Расклад спектакляў у тэатры "Зніч"

На кастрычнік 2017.

МІНІСТЭРСТВА  КУЛЬТУРЫ  РЭСПУБЛІКІ  БЕЛАРУСЬ                                     

БЕЛАРУСКАЯ  ДЗЯРЖАЎНАЯ  ФІЛАРМОНІЯ

БЕЛАРУСКІ ПАЭТЫЧНЫ ТЭАТР АДНАГО АКЦЁРА “ЗНІЧ”

Тэатральная зала Культурнага цэнтра Касцёла Cв. Сымона і Cв. Алены

вул. Савецкая, 15 (пл.Незалежнасці)

ДВАЦЦАЦЬ ВОСЬМЫ ТЭАТРАЛЬНЫ  СЕЗОН

80-ГОДДЗЮ БЕЛДЗЯРЖФІЛАРМОНІІ ПРЫСВЯЧАЕЦЦА

КАСТРЫЧНІК  2017 г.

23

Панядзелак


19-00

Да 135-годдзя Якуба Коласа Красёнцы жыцця” (16+)

Паэтычна-драматычны монаспектакль паводле паэмы “Новая зямля”

Выканаўца – заслужаны артыст РБ Алесь Кашпераў

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Паэма Якуба Коласа “Новая зямля” з’яўляецца сапраўднай і надзвычай каштоўнай энцыклапедыяй жыцця. Галоўны герой Міхал нарадзіўся, вырас і жыў на зямлі, якую не проста разумеў і любіў – якой дыхаў, з якой зрадніўся, якую б жадаў назваць сваёй. Але няўмольны лёс наканаваў іншае... Цяжкай была дарога гэтага чалавека, аднак ён  не губляў веры ў яе шчаслівае завяршэнне. У спектаклі гучаць народныя мелодыі і песня “Дарогі” кампазітараАлега Залётнева.                                                                                                                         Кошт: 7 руб.          

24

Аўторак


19-00

Вялікая канцэртная зала Белдзяржфілармоніі (пр. Незалежнасці, 50)

Мне светла…святочная тэатральна-канцэртная імпрэза (16+)

І аддзяленне: Прэм’ера! Монаспектакль “МАМА” паводле Р. Барадуліна і К. Чапэка

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык, выканаўца – Галіна Дзягілева.

Мастак-пастаноўшчык – Андрэй Меранкоў. Кампазітар – Алег Залётнеў.

Падставай для аўтарскага выказвання з’яўляецца п'еса “Маці” сусветна вядомага чэшскага драматурга Карэла Чапэка і вершы народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна, якія ён прысвяціў сваёй Маме… Падзеі, сюжэт спектакля адбываюцца ўжо ў мінулым, таму так натуральна ўспрымаюцца сны і ўспаміны Маці, яе размовы з сынамі, поўныя пяшчоты… Гераіня выглядае настолькі мудрай і ўнутрана моцнай, што нам складана паверыць у тое, што яна можа быць слабой, сумнявацца або мець патрэбу ў дапамозе.  Спектакль сцвярджае, што насамрэч смерці няма… ёсць толькі бясконцая Любоў.

II аддзяленне: Рэтраспектыва спектакляў Тэатра “Зніч”. Канцэртная праграма з удзеламкалектываў Белдзяржфілармоніі, артыстаў, літаратараў, сяброў тэатра.

Рэжысёр-пастаноўшчык імпрэзы – заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі Ніна Осіпава

       Кошт: 7, 8, 9, 12 руб.          


25

Серада


15-00

Граф Глінскі – ПапялінскіА. Вольскі

Лялечны монаспектакль ( 6+ )

Рэжысёр, выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Незвычайная гісторыя адбылася з сябрамі – хлопцам Марцінам і катом Максімам. Пасля розных перапетый прыгодніцкага лёсу і пры разумных паводзінах ката Максіма, хлопец Марцін пераўтварыўся ў графа Глінскага-Папялінскага. А ці зрабіўся ён ад гэтага больш значным і шчаслівейшым?                                                                                                           Кошт: 5 руб.              

19-00

Не праклінай, што я люблюН. Гілевіч (16+)

Паэтычны монаспектакль паводле вершаванага рамана “Родныя дзеці”

Аўтар інсцэніроўкі, рэжысёр-пастаноўшчык – Галіна Дзягілева

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Мікалай Лявончык

Музычнае суправаджэнне – Алена Літаш (цымбалы)

Монаспектакль паводле вершаванага рамана Н.Гілевіча “Родныя дзеці”. Твор самабытны, глыбока нацыянальны і па духу, і па моўных сродках. Даследчык беларускага фальклору, быту, тонкі знаўца жывой народнай гаворкі, Ніл Гілевіч стварае своеасаблівую паэтычную сюіту, дзе гарманічна знітоўваюцца гумарыстычныя ноты і пранікнёная, шчымлівая музыка кахання, чуюцца напевы роднай зямлі…                                                                                             Кошт: 7 руб.            


26

Чацвер


15-00

Дзівосныя авантуры паноў Кубліцкага ды Заблоцкага П.Васючэнка, С.Кавалёў

Лялечны монаспектакль ( 6+ )

Выканаўца – вядучы майстар сцэны Вячаслаў Шакалідо

Спектакль-казка пра прыгоды двух паноў, якія нічога не рабілі. Гаспадарка ў іх у заняпадзе – ні жывёлы, ні хлеба. Таму пайшлі яны ў свет лепшай долі шукаць.                                   Кошт: 5 руб.                                                                                                                       

 

Дырэктар-мастацкі кіраўнік тэатра “Зніч” Галіна Дзягілева

 

Заказ білетаў: +375 17 331 75 53 (гарадскі); +375 296 77 87 16(ВЕЛ),  +375 291 55 08 97 (ВЕЛ);+375 33 601 77 70 (MTC)

E-mail: teatr-znich@yandex.by      Заказ білетаў у Інтэрнэце: www.philharmonic.by

    

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)
20 лютага 2018

Новыя кнігі на фестывалі «Вершы на асфальце» (фота)

Чытаць далей...
Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)
20 лютага 2018

Тумас Транстромер на фестывалі Стральцова (фотарэпартаж)

Чытаць далей...
«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта
20 лютага 2018

«Remember, remember…»: (не)прапушчаныя старонкі белліта

Чытаць далей...
«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)
19 лютага 2018

«Пункт адліку» ў Школе маладога пісьменніка (+ФОТАГАЛЕРЭЯ)

Чытаць далей...
349