Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 18 траўня 2017

Шведская пісьменніца – пра стварэнне «жывых» літаратурных гераінь і герояў

У Музеі Петруся Броўкі ў Мінску.

Вы робіце свае першыя крокі ў літаратуры? Перажываеце, як найлепш раскрыць характар персанажаў? Або проста цікавіцеся новай літаратурай? Тады запрашаем 26 мая ў музей Петруся Броўкі на лекцыю шведскай аўтаркі і дасведчанай выкладчыцы пісьменніцкага майстэрства Інгі-Ліны Ліндквіст!

Адкрытая лекцыя Інгі-Ліны Ліндквіст “Новы і стары псіхалагізм у літаратуры” адбудзецца ў межах працы Школы маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

Лектарка пагаворыць пра тое, як вядомыя аўтары, напрыклад, Леў Талстой, працавалі з падсвядомым сваіх персанажаў, іх забароненымі пачуццямі і рацыянальным звыш-я. А таксама раскажа, які шанец дае нам новая псіхалогія ў канструяванні асобы ў літаратуры. Прыкладам, як працуе са сваімі персанажамі феномен у сучаснай літаратуры, італьянка Элена Ферантэ, чым яе канструкт “жанчыны” адрозніваецца ад зробленага мужчынамі-пісьменнікамі мінулага.

Лекцыя пройдзе на рускай мове ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі (вул. Карла Маркса, 30).

Пачатак у 18.30.

Уваход на лекцыю бясплатны.

Пра лектарку:

Інга-Ліна Ліндквіст (Inga-Lina Lindqvist), шведская пісьменніца, нарадзілася ў Барысаве, але ў падлеткавым узросце разам з сям’ёй пераехала ў Швецыю. Аўтарка твораў для дарослых і дзяцей. Дэбютавала ў 1994 годзе зборнікам паэзіі «Änglaspår» («По ангельским следам» — Па анёльскіх слядах). Другі зборнік паэзіі «Hjärtliga hälsningar» («С сердечным приветом» — З сардэчным прывітаннем) выйшаў у 1996 годзе. Аўтарка кніг «Klark Svensson och kärleken» («Кларк Свенссон и любовь» — Карл Свенсан і каханне), «Om du bara visste ur vilken bråte dikter växer utan att skämmas» («Когда б вы знали, из какого сора растут стихи, не ведая стыда», 2002 — Каб вы ведалі, з якога смецця растуць вершы, не ведаючы сораму), «Avdelningen för påhittade föremål» («Отдел придуманных вещей», 2004 — Аддзел прыдуманых рэчаў) і іншых.

Лаўрэатка прэміі Шведскай Акадэміі (1997) і інш.

 

Пра Школу маладога пісьменніка:

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” працуе з 2012 г. як нефармальны адукацыйны праект для дарослых. На практычных занятках з пастаяннымі выкладчыцамі, лекцыях і майстар-класах запрошаных навукоўцаў і аўтараў маладыя, апантаныя літаратурай людзі вучацца чытаць, пісаць і слухаць сябе ды іншых.

Больш інфармацыі ТУТ

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

замежжаадукацыядаследаванніШкола маладога пісьменнікаІнга-Ліна ЛіндквістАлена КазловаЮля Цімафеева

афіша, Школа маладога пісьменніка

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!
20 жніўня 2017

Віншуем Галіну Дубянецкую і Дзмітрыя Падбярэзскага!

Чытаць далей...
Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»
18 жніўня 2017

Уладзімір Караткевіч: «У нас аднолькавыя толькі плаўкі»

Чытаць далей...
Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык
18 жніўня 2017

Тамаш Грыб — антыфашыст, антыкамуніст, скарыназнаўца і рамантык

Чытаць далей...
Віншуем Таццяну Барысік!
18 жніўня 2017

Віншуем Таццяну Барысік!

Чытаць далей...
193