Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 08 жніўня 2017

Сустрэча са Святланай Алексіевіч у Гомелі

Анансаваная раней сустрэча Святланы Алексіевіч з гамельчукамі адбудзецца ў суботу, 12 жніўня, на вуліцы Палескай, 52.

«Паколькі я абяцала такую сустрэчу, то не магу зрабіць іначай. Пачуваю сябе няблага, гатовая да вандроўкі», — сказала Алексіевіч карэспандэнту Свабоды.

У ліпені прызначаная сустрэча не адбылася з прычыны нечаканай хваробы пісьменьніцы. Перад гэтым Алексіевіч знаходзілася на Капры, дзе была ўганараваная прэстыжнай міжнароднай прэміяй і запрошаная на кароткатэрміновы адпачынак. Перамена клімату выклікала запаленьне трайчастага нэрву, і заплянаваныя паездкі давялося адкласьці. Былі й клопаты, зьвязаныя з афармленьнем візы ў Вялікую Брытанію.

Сустрэчу зь землякамі ў Гомлі ладзяць грамадзка-палітычны цэнтар, рэгіянальныя філіі Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Ахвотныя будуць мець магчымасьць глядзець онлайн-трансьляцыю на сайце Свабоды, а таксама ў сацыяльных сетках дзякуючы высілкам гомельскіх блогераў.

nn.by

Святлана АлексіевічГомельрэгіёныНобельНобель у літаратуры

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Моц слова Францішка Скарыны
15 снежня 2017

Моц слова Францішка Скарыны

Чытаць далей...
Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня
15 снежня 2017

Губернскі дэтэктыў у музеі Багдановіча — 22 снежня

Чытаць далей...
Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)
15 снежня 2017

Да 200-годдзя Таварыства філаматаў (ФОТА, ВІДЭА)

Чытаць далей...
Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова
14 снежня 2017

Пабачыў свет 5-томнік Уладзіміра Арлова

Чытаць далей...
260