Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 15 траўня 2017

Свята паэзіі памяці Анатоля Сыса

У вёсцы Гарошкаў (Гомельская вобласць, Рэчыцкі раён).

У суботу 20 траўня ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” і кампанія "Будзьма беларусамі!" ладзяць паэтычную сустрэчу на радзіме Анатоля Сыса ў Гарошкаве.

20 траўня ў весцы Гарошкаў Рэчыцкага раёна ў дванаццаты раз пройдзе свят а паэзіі памяці Анатоля Сыса. А 12-й гадзіне літаратары ўшануюць магілу паэта на вясковых кладах, а пасля, на падворку Сысовай хаты, адбудуцца выступы паэтаў, бардаў, сяброў і блізкіх Анатоля Ціханавіча.

Удзел бяруць: Сяргей Дубавец, Алесь Камоцкі,  Максім Клімковіч, Барыс Пятровіч, Віталь Рыжкоў, Сяргей Сыс, Андрэй Федарэнка і многія іншыя. 

Традыцыйныя паэтычныя чытанні праводзяцца з 2006 года. Сёлета сваякі, землякі, родныя і блізкія Анатоля вырашылі перанесці традыцыйныя мерапрыемствы па ўшанаванні ягонай памяці на вясну, на трэцюю суботу траўня 2017 года. Анатоль Сыс пайшоў з жыцця 4 траўня 2005 года.

Саюз беларускіх пісьменнікаў запрашае ўсіх аматараў творчасці Анатоля Сыса далучацца да паэтычных чытанняў у Гарошкаве. 

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
484