Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 12 ліпеня 2017

«Вогнепаклонніца» Іна Снарская

У Літаратурным музеі Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а).

18 ліпеня Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. Багдановіча, 7а), Саюз беларускіх пісьменнікаў і Амбасада Украіны ў Беларусі ладзяць творчую вечарыну Іны Снарскай. Паэтка ўкраінска-беларускага памежжа прадставіць сваю новую кнігу «Вогнепаклонніца», якая выйшла ў Бібліятэчцы часопіса «Дзеяслоў».

Іна Снарская – беларуская і ўкраінская пісьменніца, тэлежурналіст, якая жыве ў Палтаве і творыць на беларуска-украінскім культурным памежжы.

Напачатку вечарыны пісьменніца прадставіць увазе гледачоў дакументальны фільм "Сцежкамі Лесі Украінкі”, які нядаўна стаў лаўрэатам Літаратурна-мастацкай прэміі імя Олэны Пчілкі. Іна Снарская – аўтар сцэнарыю і рэжысёр фільму. Яна раскажа, як працавала над фільмам, адкажа на пытанні.

У другой частцы вечара адбудзецца прэзентацыя новай кнігі Іны Снарскай “Вогнепаклонніца”, якая выйшла ў бібліатэчцы часопіса “Дзеяслоў”. Паэтка пазнаёміць слухачоў з вершамі, якія ўвайшлі ў кнігу, пачытае свае новыя творы на беларускай і ўкраінскай мовах.

Сярод выступоўцаў – прадстаўнікі Украінскага пасольства ў Беларусі, дзеячы культуры Барыс Пятровіч, Алесь Пашкевіч, Анатоль Івашчанка, Леанід Дранько-Майсюк, Людміла Рублеўская, Ніна Шыдлоўская. Таксама ў вечарыне паўдзельнічаюць беларускія журналісты, прадстаўнікі ўкраінскага зямляцтва.

Іна Снарская нарадзілася ў горадзе Полацку. Скончыла Новаполацкі палітэхнічны інстытут (будаўнічы факультэт) і Палтаўскі нацыянальны дзяржаўны педагагічны універсітэт імя В.Г. Караленкі (філалагічны факультэт). З 1987 года жыве ў Палтаве. Працуе рэдактарам тэлебачання ПАТ НСТУ “Палтаўская рэгіянальная дырэкцыя “Лтава”. Аўтарка 300 перадач і дакументальных фільмаў, 8 паэтычных зборнікаў: “Пацеркі”, “Пачакай, мая птушка…”, “Лясная панна”, “Кветка гарынь”, “Дзве зямлі – дзве долі”, “Верасовыя песні зары”, “Ад сэрца да сэрца – дарога”, “Вогнепаклонніца”. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, Нацыянальных саюзаў пісьменнікаў і журналістаў Украіны. Лаурэат літаратурна-мастацкіх прэмій: “Нашчадкі Скарыны” (Беларусь), імя Васіля Сіманенкі, Івана Катлярэўскага, Леаніда Бразава, Панаса Мірнага, Олэны Пчілкі (Украіна). Вершы Іны Снарскай перакладаліся на украінскую, румынскую, польскую, англійскую мовы. Іна – сябра Вялікай рады МГА ЗБС “Бацькаўшчына”.

Пачатак вечарыны а 18.00. Уваход вольны!

Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў"

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Віншуем ліпеньскіх юбіляраў!
24 ліпеня 2017

Віншуем ліпеньскіх юбіляраў!

Чытаць далей...
Апублікаваны доўгі спіс намінантаў Прэміі Шэрмана
24 ліпеня 2017

Апублікаваны доўгі спіс намінантаў Прэміі Шэрмана

Чытаць далей...
У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х
20 ліпеня 2017

У Менску пройдзе 12 адкрытых лекцый пра беларускіх паэтаў 1930-х

Чытаць далей...
Дзве зямлі – дзве песні
20 ліпеня 2017

Дзве зямлі – дзве песні

Чытаць далей...
85