Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

ПАДЗЕЯ 02 траўня 2017

Выстава прысвечаная Васілю Быкаву

Працуе З 3 па 20 мая ў Музеі-дачы Васіля Быкава.

3 мая 2017 года а 12 гадзіне пачынае сваю працу філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава». З 3 па 20 мая адбудзецца прэзентацыя ўнікальнага прадмета з фондаў музея – венскага крэсла, што належала Уладзіміру Хведаравічу Быкаву, бацьку народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава.

Жыццёвы шлях Васіля Быкава – аднаго з самых значных і самабытных творцаў беларускай літаратуры – пачаўся ў невялікай вёсцы Бычкі Ушацкага раёну. З Віцебшчынай звязаны дзіцячыя і юнацкія ўспаміны пісьменніка, тут адбылося першае знаёмства Васіля Быкава з літаратурай, пачалося захапленне мастацтвам. Менавіта ў гэты час заклаўся падмурак Васіля Быкава-пісьменніка.

Невыпадкова, што новы сезон філіял “Музей-дача Васіля Быкава” пачынае з выставы “Усе мы родам з дзяцінства…”.

На выставе будзе магчымасць:

›   даведацца пра дзяцінства пісьменніка;

›   пазнаёміцца з гісторыяй крэсла;

›   убачыць унікальныя фотаздымкі і малюнкі Васіля Быкава.

 

Чакаем Вас па адрасе: Мінскі раён, а.г. Ждановічы-6, вул. 6-я Дачная, д.62. Праезд ад ст.м. Пушкінская (аўт. №219, маршрутка №1419).

Кантактны тэлефон: (017) 334-56-21, (017) 335-44-47

Эл.пошта: bellitmuseum@tut.by

Паводле прэс-рэлізу

 

афіша, Васіль Быкаў

Каментары

Апошнія навiны

(Паказаць усе навіны)
Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным
18 красавіка 2018

Новы «Дзеяслоў»: вершы Насты Кудасавай, пераклады з нарвежскай і японскай, дыялогі Святланы Алексіевіч з Веніямінам Блажэнным

Чытаць далей...
Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»
18 красавіка 2018

Літаратары галасуюць за «Кнігу году 2017»

Чытаць далей...
У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам
13 красавіка 2018

У Зэльве павінен быць музей Ларысы Геніюш: размова з Валянцінам Дубатоўкам

Чытаць далей...
Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)
13 красавіка 2018

Леаніда Маракова ўспомнілі ў Мінску (фота)

Чытаць далей...
531