Варатынская Галіна Аляксандраўна

Варатынская Галіна Аляксандраўна

Варатынская Галіна Аляксандраўна

Варатынская Галіна Аляксандраўна Варатынская Галіна Аляксандраўна нарадзілася 21 студзеня 1953 года ў вёсцы Ваўчо Ушацкага раёна Віцебскай вобласці. У 1970 годзе скончыла Ушацкую сярэднюю школу. Старшакласніцай стала пісаць вершы, публікаваць іх у раённай газеце. У1980 годзе скончыла завочна Беларускі дзяржаўны універсітэт. 3 1972 да 1974 года была бібліятэкарам Арэхаўскай сельскай бібліятэкі. 3 1974 года працуе ва ўшацкай раённай газеце «Патрыёт».

Піша вершы, з года ў год удасканальвае сваё майстэрства. У 1995 годзе ў «Бібліятэцы часопіса «Маладосць» выйшаў зборнік яе вершаў «3 будзённасці ўзляцець...». У 1996 годзе адбылася прэзентацыя кнігі  ва Ушацкай ЦРБ імя Е.Я. Лось.

Г.А. Варатынская піша вершы, прысвячаючы сваёй малой радзіме – Ушаччыне:

З'яўляецца старшынёй раённай Рады рэспубліканскага грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны», узначальвае літаратурнае аб'яднанне пры ўшацкай раённай газеце, а таксама клуб творчых сустрэч пры Ушацкім раённым Доме культуры.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс