Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Васілевіч Алена Сямёнаўна

Васілевіч Алена Сямёнаўна

Васілевіч Алена Сямёнаўна

нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка. Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950).

Біяграфія

Васілевіч Алена, нарадзілася 22.12.1922 г. у засценку Даманшчына (цяпер вёска Ліпнікі) Слуцкага раёна Менскай вобласці ў сям'і ляснога аб'ездчыка.

Засталася без бацькоў на восьмым годзе жыцця. Выхоўвалася ў сваякоў. Скончыла літаратурны факультэт Рагачоўскага настаўніцкага інстытута (1941). У час Вялікай Айчыннай вайны працавала бібліятэкарам у шпіталі, пісарам страявой часці, начальнікам бібліятэкі. У 1946 г. скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працавала літкансультантам у Курскім абласным выдавецтве (1946-1950). З 1950 г. - загадчык аддзела культуры часопіса «Работніца і сялянка», а ў 1972-1980 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Мастацкая літаратура», у 1981-1983 гг. - загадчык рэдакцыі літаратуры для юнацтва выдавецтва «Юнацтва». Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны» і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1977).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1976) за тэтралогію «Пачакай, затрымайся...».

Бібліяграфія

«У прасторах жыцця». 1947 г.

«Шляхі-дарогі». 1950 г.

«Блізкія знаёмыя». 1954 г.

«Заўтра ў школу». 1956 г.

«Сябры». 1958 г.

«Апавяданні». 1959 г.

«Падслухала сэрца». 1960 г.

«Калінавая рукавічка». 1963 г.

«Я з вамі». 1964 г.

«Расці, Ганька». 1966 г.

«Доля цябе знойдзе». 1968 г.

«Пісар страявой часці». 1969 г.

«Новы свет». 1970 г.

«Пачакай, затрымайся...». 1970 г.

«Пачакай, затрымайся...». 1972 г.

«Адно імгненне». 1975 г.

«Мыс Добрай Надзеі». 1977 г.

«Выбраныя творы ў 3 тамах». 1982-1983 гг.

«Шурка Рэмзікаў». 1985 г.

«Люблю, хвалююся, жыву». 1986 г.

«Элегія». 1988 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...