Данільчык Аксана Аляксееўна

Данільчык Аксана Аляксееўна

Данільчык Аксана Аляксееўна

Данільчык Аксана Аляксееўна

Данільчык Аксана Аляксееўна (Aksana Daniĺčyk) Паэтка, перакладчыца. Нарадзілася ў 1970 годзе ў Мінску. Выпускніца філалагічнага факультэта БДУ (беларуская філалогія), кандыдат філалагічных навук (беларуская, італьянская літаратура). Кандыдацкую дысертацыю абараніла па тыпалогіі беларускай і італьянскай літаратур другой паловы ХХ ст. (канцэпцыя чалавека ў прозе аб Другой сусветнай вайне). Вучылася ў Італіі.

Аўтарка паэтычных зборнікаў “Абрыс Скарпіёна” (1996), “IL MEZZOGIORNO” (2006), «Сон, які немагчыма забараніць” (2011), кнігі вершаў для дзяцей «Павуцінка на агрэсце» (2005). Вершы друкаваліся ў беларускіх перыядычных выданнях, уваходзілі ў калектыўныя зборнікі і анталогіі, сярод якіх “Агледзіны” (1998), “Краса і сіла” (2003), “Poems on liberty” (2004), “Дзень паэзіі 2005” і інш.

Перакладае з італьянскай мовы. Пераклады друкаваліся ў часопісах “Крыніца”, “Наша вера”, “Дзеяслоў”, “Верасень” і інш., увайшлі ў анталогію “Галасы з-за небакраю”. 

Бібліяграфія

Пераклады Аксаны Данільчык: 

Дантэ Аліг’еры. Пра народнае красамоўства (трактат). 

Дзіна Буцаці. Каломбр. Кропля. Дзяўчына, што ляціць уніз. Цень поўдня. Сем ганцоў. Беднае дзіця. Пакора. Летняя ноч. Стварэнне. Ibi (апавяданні). 

Італа Кальвіна. Маркавальда (урыўкі). 

Джозуэ Кардучы. Дзень Святога Марціна (верш). 

Кветачкі святога Францыска (кароткія гісторыі з жыцця святога Францыска Асізскага). 

Джакама Леапардзі. Бясконцасць. Сабе самому. Вечар святочнага дня (вершы). 

Алесандра Мандзоні. Пятага траўня (урывак з оды). 

Луіджы Мерканціні. Жняя з Сапры (верш). 

Чэзарэ Павэзэ. Прыйдзе смерць і будзе мець твае вочы (цыкл вершаў). 

Джавані Праці. Ледзяныя кветкі (верш). 

Джані Радары. Фіялка на Паўночным Полюсе. Дакрануцца да носа караля. Вайна паэтаў (казкі). 

Альда Северыні. Новыя поры года. Мегера ці каханка. Напрамак невядомы. Без шпагі (вершы). 

Іньяцыё Сілонэ. Прыгода з бедным хрысціянінам (урывак з аповесці). 

Антоніё Табукі. Цягнікі, што ідуць у Мадрас (апавяданне). 

Нікало Тамазэа. Шчодрасць выкуплення. Вышыні (вершы). 

Джузэпэ Унгарэці. Сан-Марціна дэль Карса. Браты (вершы). 

Уга Фоскала. Пахаванні (паэма).


Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс