Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Кандратаў Мікалай Мікалаевіч

Кандратаў Мікалай Мікалаевіч

Кандратаў Мікалай Мікалаевіч

Кандратаў Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 20 траўня 1957 г. у в. Замосце Талачынскага р-на, аўтар кнігі вершаў «Возера Рудакова» (2002) і «Вершы і зоркі» (2008), жыве ў Мінску.

Біяграфія

Кандратаў Мікалай Мікалаевіч нарадзіўся 20 траўня 1957 года ў в. Замосце на Талачыншчыне. У 1974 годзе скончыў Коханаўскую сярэднюю школу, паступіў у Мінскі Педагагічны Інстытут на матэматычны факультэт. Па размеркаванні быў накіраваны ў Вілейку, дзе выкладаў матэматыку ў ПТВ аўтамабільнага транспарту.

Зараз працуе праграмістам у Мінскім вытворчым аб'яднанні вылічальнай тэхнікі.  У 2005-м скончыў Беларускі Калегіюм, аддзяленне філасофіі і літаратуры. Напачатку 2003-га стаў сябрам суполкі "Літаратурны квартал" (з 2004 году - "Літаратурнае прадмесце"). Друкаваўся ў зборніках "Літаратурны квартал" (2003), "Дзень паэзіі-2005", часопісах "Паміж", "Дзеяслоў", "Маладосць", "Полымя", газеце "Літаратура і мастацтва" ды інш. Перакладае паэзію з рускай.  

Мікола Кандратаў — аўтар кніг вершаў "Возера Рудакова" ("Беларускі кнігазбор", 2002), "Зоркі і вершы" (“Мастацкая літаратура”, 2008).

У паэтычным тэатры "Арт.С" Мікола Кандратаў адзін з арганізатараў задыякальна-паэтычнага праэкту "12 сузор'яў" у Літаратурным музэі Максіма Багдановіча.


Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...