Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Карамазаў Віктар Філімонавіч

Карамазаў Віктар Філімонавіч

Карамазаў Віктар Філімонавіч

Карамазаў Віктар (Viktar Karamazaŭ), нарадзіўся 27.06.1934 г. у горадзе Чэрыкаве Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізма», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў). У 1962-1963 гг. - уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілёўская праўда». З 1964 г. працаваў у газеце «Звязда» - літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ, а затым загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва.

Біяграфія

Карамазаў Віктар (Viktar Karamazaŭ), нарадзіўся 27.06.1934 г. у горадзе Чэрыкаве Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1958). Працаваў адказным сакратаром чэрыкаўскай раённай газеты «Сацыялістычная перамога», крычаўскай раённай газеты «Шлях сацыялізма», загадваў аддзелам у міжраённай газеце «Новае жыццё» (Крычаў). У 1962-1963 гг. - уласны карэспандэнт абласной газеты «Магілёўская праўда». З 1964 г. працаваў у газеце «Звязда» - літсупрацоўнікам, потым загадчыкам аддзела навукі, ВНУ і школ, а затым загадчыкам аддзела літаратуры і мастацтва. У 1969-1971 гг. быў літсупрацоўнікам, пасля загадчыкам аддзела культуры газеты «Літаратура і мастацтва», загадчыкам аддзела мастацкіх фільмаў Галоўнай рэдакцыі «Тэлефільм», сябрам сцэнарна-рэдакцыйнай калегіі Беларускага тэлебачання. З сакавіка 1982 г. - загадчык аддзела публіцыстыкі часопіса «Полымя». У 1982-1986 гг. - кансультант СП БССР. Сябра СП СССР з 1969 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Першае апавяданне надрукаваў у 1958 г. (альманах «Советская Отчизна»).

Аўтар сцэнарыяў мастацкага тэлевізійнага фільма «Зялёныя фрэгаты» (пастаўлены ў 1974) і шэрага дакументальных кінастужак.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя К.Каліноўскага (1990) за кнігу публіцыстыкі «Проста ўспомніў я цябе...».

Бібліяграфія

«Падранак». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1968 г.

«Па талым снезе». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1973 г.

«Спіраль». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1974 г.

«Вясёлка сярод зімы». Нарысы. 1978 г.

«Дзень Барыса і Глеба». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1981 г.

«Дома». Кніга аповесцей і апавяданняў. 1984 г.

«Дзяльба кабанчыка». Выбранае. 1988 г.

«Пушча». Раман. 1979 г., экранізаваны ў 1988 г. 

«Глядзіце ў вочы лемуру». Аповесць-эсэ. 1989 г.

«Проста ўспомніў я цябе...». Публіцыстычная проза, эсэ. 1989 г.

«Бежанцы». Раман. Часопіс «Полымя», 1990 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...