Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Каско Аляксандр Канстанцінавіч

Каско Аляксандр Канстанцінавіч

Каско Аляксандр Канстанцінавіч

Каско Алесь, нарадзіўся 10.12.1951 г. у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Берасцейскага педагагічнага інстытута. На пачатку 1971 г. перапыніў вучобу. Выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Берасцейскага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна.

Біяграфія

Каско Алесь, нарадзіўся 10.12.1951 г. у вёсцы Чудзін Ганцавіцкага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1968 г. паступіў на беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Берасцейскага педагагічнага інстытута. На пачатку 1971 г. перапыніў вучобу. Выкладаў расейскую мову і літаратуру ў Рагазнянскай сярэдняй школе Берасцейскага раёна, беларускую мову і літаратуру ў Чудзінскай сярэдняй школе. Служыў у Савецкай Арміі (1971-1973). Зноў працаваў у Чудзінскай сярэдняй школе і працягваў вучобу завочна. У 1974 г. перавёўся на стацыянарнае аддзяленне Берасцейскага педінстытута (скончыў у 1976). У 1976-1984 гг. - караспандэнт жабінкаўскай раённай газеты «Сельская праўда». З 1984 г. - рэдактар на Берасцейскай абласной студыі тэлебачання. Сябра СП СССР з 1984 г.

Літаратурнай працай займаецца з 1968 г. Першыя вершы ў рэспубліканскім друку апублікаваў у 1970 г. (газета «Чырвоная змена»). 

Бібліяграфія

«Вестка». Кніга вершаў у калектыўным зборніку «Нашчадкі». 1979 г.

«Скразная лінія». Кніга паэзіі. 1982 г.

«Набліжэнне». кніга паэзіі. 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...