Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Каліноўскі Валер Фёдаравіч

Каліноўскі Валер Фёдаравіч

Каліноўскі Валер Фёдаравіч

Каліноўскі Валер Фёдаравіч нарадзіўся ў 1967 годзе ва Ўкраіне ў райцэнтры Казанка Мікалаеўскай вобласці ў сям’і ўкраінкі і беларуса. Вырас на радзіме бацькі ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёна Берасцейскай вобласці, дзе з адзнакай закончыў сярэднюю школу. У 1984 годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які закончыў у 1991 годзе. Служыў у войску. Скончыў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру НАН Беларусі.

Біяграфія

Працаваць пачаў у 1987 годзе ў Іванаўскай раённай газеце «Чырвоная звязда» Берасцейскай вобласці, у 1989 годзе ўладкаваўся ў абласной «Мінскай праўдзе», а ў 1991-м — у моладзевай «Чырвонай змене». З 1992 па 2000 гады працаваў у газеце «Звязда», карэспандэнтам, загадчыкам аддзела. Быў таксама ўласным карэспандэнтам па Беларусі газеты «Киевские ведомости», а таксама агенцтва France Presse, супрацоўнічаў з украінскімі службамі Радыё Свабода і ВВС. На беларускай «Свабодзе» працуе з 2000 года. Аўтар публікацыяў на тэмы этнаграфіі і рэлігіязнаўства ў беларускіх і замежных навуковых часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канфэрэнцыяў. Жыве ў Менску. Жанаты, мае дарослага сына.

Аўтар кнігі “Пані Эльжбета. Гісторыя адной прыязьні (Смаленск : Інбелкульт, 2016)”, прысвечанай выбітнай славістцы і беларусазнаўцу, прафесару Эльжбеце Смулковай.

Узнагароджаны ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene merito» (2016).

Бібліяграфія

Аўтар кнігі "Справа Бяляцкага", якая выйшла ў серыі "Бібліятэка Свабоды". Гэта раман-рэпартаж Валера Каліноўскага пра чалавека, якога адныя параўноўваюць з Вацлавам Гаўлам, другія мяркуюць, што ён павінен сядзець у турме, а трэція ня бачаць між гэтымі думкамі супярэчнасьці.

Паводле svaboda.org

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...