Лоскутаў Павел Валер'евіч

Лоскутаў Павел Валер'евіч

Лоскутаў Павел Валер'евіч

Лоскутаў Павел Валер'евіч

Журналіст, тэхнічны рэдактар, дызайнер, празаік. Піша на беларускай і рускай мовах. Жыве ў Расіі.

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў Мінску. Скончыў школу па-за межамі Беларусі па сямейных абставінах. З набыццём паўналецця вярнуўся ў Мінск і паступіў на факультэт журналістыкі БДУ. Вучыўся майстэрству аналітычнай журналістыкі ў Б.В. Стральцова. Па сумяшчальніцтве працаваў у рэкламна-інфармацыйных выданнях і асвойваў дызайн друкаваных СМІ, кампутарную вёрстку. Тэма дыплома была заснавана на асабістым досведзе працы адказным сакратаром у галіновым рэкламна-інфармацыйным выданні.

Скончыўшы ўніверсітэт у 1997 годзе, заснаваў часопіс кампутарных гульнявых тэхналогій «Віртуальны свет». Было прададзена больш за 7000 асобнікаў першага выпуску, але, на жаль, гэтага было недастаткова для самаакупнасці выдання.

Пасля крызісу 1998 года працаваў адказным сакратаром у газеце «Аўкцыён», выпускаючым рэдактарам часопіса «Электроніка», кіраўніком кампутарнай групы выдавецтва «Адукацыя i выхаванне».

З 2000 года адышоў ад журналістыкі канчаткова. Працаваў спецыялістам па рэкламе ў недзяржаўным пенсійным фондзе, займаўся падрыхтоўкай да друку каталогаў камерцыйных арганізацый.

У 2006 годзе часова пераехаў у Расію. Жыве ў Маскоўскай вобласці, займаецца інтэрнэт-распрацоўкай, рэкламнай і выдавецкай дзейнасцю.

Рыхтуецца да выхаду кніга прозы Паўла Лоскутава "Вакцынацыя свядомасці".

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс