Мельнічук Іван Міхайлавіч

Мельнічук Іван Міхайлавіч

Мельнічук Іван Міхайлавіч

Мельнічук Іван Міхайлавіч
13 верасня 1939, вёска Носава, Люблінскае ваяводства, Польская Рэспубліка) — беларускі пісьменнік, паэт.

Нарадзіўся 15 верасня 1939 года ў сялянскай сям’і ў вёсцы Носава ля горада Бяла-Падляска. У 1944 годзе бацька разам з вялікай сям’ёй пераехаў спачатку на Украіну, а затым — на Беларусь у вёску Сычы Брэсцкага раёна Брэсцкай вобласці, дзе і прайшло дзяцінства Івана Міхайлавіча.

У пачатковай школе Іван паспрабаваў пісаць вершы, а ў хуткім часе яго творы пачалі з’яўляцца ў абласным і рэспубліканскім друку. У 1955 годзе Іван Мельнічук стаў пераможцам літаратурнага конкурсу, які праводзіўся газетай «Піянер Беларусі». Пасля заканчэння Воўчынскай дзесяцігодкі ў 1956 году працаваў год у Брэсцкай раённай машына-трактарнай станцыі, пасля гэтага паступіўшы на філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута імя А. С. Пушкіна, дзе працягваў пісаць і друкавацца. У 1961 годзе Івана запрасілі на працу ў брэсцкую раённую газету «Социалистический путь» («Заря над Бугом»), дзе і пачалася яго журналісцкая кар’ера.

Пасля заканчэння інстытута і службы ў Савецкай Арміі быў уласным карэспандэнтам газеты «Чырвоная змена» па Брэсцкай вобласці, затым працаваў у партыйных і савецкіх органах, быў намеснікам начальніка ўпраўлення па друку Брэсцкага аблвыканкама.

Першыя вершы спрабаваў пісаць яшчэ ў пачатковай школе. У 1982 годзе ў выдавецтве «Юнацтва» ўбачыў свет яго першы паэтычны зборнік «Кто разбудит солнце». Другі зборнік выйшаў праз восем гадоў пад назвай «Диво сами сотворим» (1990), у 1997 годзе — «Добрый лучик». У 2003 годзе выйшла чарговая кніга для дзяцей «Как муравьишка Ишка себя наказал», затым выйшлі «Сказки – добрые подсказки» (2006), «Хлеб насущный» (2009), а ў 2014 годзе — «Чудеса в решете» і «Гасцінец».

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс