Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Мушынскі Міхаіл Іосіфавіч

Мушынскі Міхаіл Іосіфавіч

Мушынскі Міхаіл Іосіфавіч

Мушынскі Міхась, нарадзіўся 24.01.1931 г. у вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і служачага. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), да лістапада 1956 г. працаваў рэдактарам Універсітэцкага выдавецтва. З 1956 г. - навуковы супрацоўнік, з 1979 г. - загадчык сектара (цяпер аддзела) выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1973 г.

Біяграфія

Мушынскі Міхась, нарадзіўся 24.01.1931 г. у вёсцы Мокрае Быхаўскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і служачага.

Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), да лістапада 1956 г. працаваў рэдактарам Універсітэцкага выдавецтва. З 1956 г. - навуковы супрацоўнік, з 1979 г. - загадчык сектара (цяпер аддзела) выданняў і тэксталогіі Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філалагічных навук. Сябра СП СССР з 1973 г.

Узнагароджаны медалямі.

Выступае ў жанры крытыкі і літаратуразнаўства з 1956 г. Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай дакастрычніцкай літаратуры» (1969), «Істории белорусской дооктябрьской литературы» (1977) і «Істории белорусской советской литературы» (1977). Як тэкстолаг кіраваў падрыхтоўкай і ажыццяўленнем выдання навукова каменціраваных Збораў твораў (І.Мележа ў 10, М.Лынькова ў 8, М.Гарэцкага ў 4, П.Пестрака ў 5, З.Бядулі ў 5, П.Броўкі ў 9, М.Зарэцкага ў 4 тамах).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1980) за ўдзел у двухтомным даследаванні «Істория белорусской дооктябрьской литературы» і «Істория белорусской советской литературы».

Бібліяграфія

«Ад задумы да здзяйснення: Творчая гісторыя «Новай зямлі» і «Сымона-музыкі». Манаграфія. 1965 г.

«Шляхі развіцця беларускай савецкай прозы». Манаграфія (з В.Каваленкам, А.Яскевічам). 1972 г.

«Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 20-30-я гады». Манаграфія. 1975 г.

«Беларускае савецкае літаратуразнаўства». Манаграфія. 1979 г.

«Якуб Колас. Летапіс жыцця і творчасці». 1982 г.

«Беларуская крытыка і літаратуразнаўства. 40-я - першая палавіна 60-х гг.». Манаграфія. 1985 г.

«Літаратура і ідэалагічная барацьба»: Некаторыя аспекты фальсіфікацыі беларускай літаратуры на Захадзе». Манаграфія. 1987 г.

«Каардынаты пошуку: Беларуская крытыка: набыткі, перепектывы». Манаграфія. 1988 г.

«І нічога, апроч праўды: Якой быць «Гісторыі беларускай літаратуры». 1990 г. 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...