Малюк Анатоль Казіміравіч

Малюк Анатоль Казіміравіч

Малюк Анатоль Казіміравіч

Малюк Анатоль Казіміравіч

Філолаг, выкладчык, лінгвіст, паэт.

Малюк Анатоль Казіміравіч нарадзіўся 21 сакавіка 1938 года ў вёсцы Кудаюнцы Воранаўскага (былога Радунскага) раёна ў сялянскай сям’і. Пачаў навучанне ў Гродзенскім педінстытуце (гісторыка-філалагічны факультэт), пасля перавёўся ў Мазырскі педінстытут, філалагічны факультэт якога закончыў у 1963 годзе. Кандыдат філалагічных навук (1980), дацэнт (1987) Гомельскага дзяржуніверсітэта. Доўгі час з’яўляўся сябрам Рады па абароне кандыдацкіх дысертацый у гэтым універсітэце, 10 год узначальваў кафедру беларускай мовы. Сфера навуковых інтарэсаў — сучасная беларуская мова, лінгвістычны аналіз мастацкага тэксту, стылістыка. Узнагароджаны медалём “Ветэран працы”, знакам “Выдатнік народнай адукацыі БССР”, Ганаровай граматай Міністэрства асветы Беларускай ССР. Аўтар паэтычнай кнігі “Дабравесце”.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс