Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Наварыч Алесь Іванавіч

Наварыч Алесь Іванавіч

Наварыч Алесь Іванавіч

Наварыч Алесь (сапр. Трушко Аляксандар), нарадзіўся 02.11.1960 г. у вёсцы Відзібор Столінскага раёна Берасцейскай вобласці ў сялянскай сям'і. Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978-1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Менскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне расейскай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Біяграфія

Пасля заканчэння Відзіборскай сярэдняй школы працаваў цесляром у Столінскай вытворча-механізаванай калоне, затым лабарантам у роднай школе. У 1978-1980 гг. вучыўся на стаматалагічным факультэце Менскага медыцынскага інстытута. У 1985 г. скончыў аддзяленне расейскай мовы і літаратуры Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Настаўнічаў у Скірмантаўскай сярэдняй школе Дзяржынскага раёна (1985-1986), Малюшыцкай - Карэліцкага раёна (1986-1987). З 1988 г. - літрэдактар у часопісе «Вожык». З 1990 г. - метадыст Рэспубліканскага цэнтра эстэтычнага выхавання. Сябра СП СССР з 1988 г.

Першыя апавяданні апублікаваў у 1983 г. (часопіс «Маладосць»).

Бібліяграфія

«Рабкова ноч». Зборнік апавяданняў. 1988 г.

«Ноч пацалункаў незалежнасці». Зборнік апавяданняў. 1989 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...