Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Някляеў Уладзімір Пракопавіч

Някляеў Уладзімір (Uladzimir Niakliajeŭ, Uladzimir Njakljajeu, Uladzimir Nyaklyayew, Vladimir Neklyayev). Паэт, празаік, грамадскі дзеяч. Лаўрэат літаратурнай прэміі імя Ежы Гедройца за 2012 г.

Біяграфія

Нарадзіўся 11.07.1946 г. у горадзе Смаргонь Гарадзенскай вобласці ў сям'і служачага.

У 1962-1966 гг. вучыўся ў Менскім тэхнікуме сувязі. Працаваў радыёмеханікам тэлевізійнага атэлье. Займаўся на аддзяленні паэзіі Літаратурнага інстытута ў Маскве (1971). Завочна скончыў філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута (1973). У 1972-1975 гг. - літсупрацоўнік рэдакцыі газеты «Знамя юности», у 1975-1978 гг. - рэдактар бюлетэня «Тэатральны Мінск». З 1978 г. - старшы рэдактар галоўнай рэдакцыі літаратурна-драматычных праграм Беларускага тэлебачання, з 1987 г. - галоўны рэдактар часопіса «Крыніца» («Родник»). Сябра Беларускага ПЭН-цэнтра з 1989 г. Сябра СП СССР з 1978 г.

Першыя вершы надрукаваў у 1970 г. У перыядычным друку выступае з празаічнымі творамі (аповесць «Вежа», часопіс «Полымя», 1988, аднайменная п'еса, з А.Дударавым, пастаўлена ў 1990), літаратурнымі эсэ, крытычнымі артыкуламі.

З 1998 па 2001 — старшыня рады Саюза беларускіх пісьменьнікаў. Цяпер з'яўляецца сябрам рады СБП. У 2005 годзе быў абраны на пасаду кіраўніка Беларускага ПЭН-цэнтра, а 10 красавіка 2009 года — добраахвотна пакінуў гэту пасаду. Пераемнікам Някляева стаў Андрэй Хадановіч.

З 2010 г. узначальвае грамадзянскую кампанію «Гавары праўду». Балатаваўся ў прэзідэнты Беларусі падчас выбараў 2010 г.

Узнагароды:

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны».

Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1979) за кнігу «Вынаходцы вятроў» і паэму «Дарога дарог».

Лаўрэат прэміі «Залаты апостраф» (2008).

Лаўрат прэміі імя Ежы Гедройца за раман «Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (2012).

Бібліяграфія

«Адкрыццё» (1976)

«Вынаходцы вятроў» (кніга лірыкі; 1979)

«Знак аховы» (1983)

«Местное время» (1983)

«Наскрозь» (вершы, балады, паэмы; 1985)

«Дерево боли» (1986)

«Галубіная пошта» (1987)

«Вежа» (фантастычная аповесць; 1988)

«Прошча» (вершы і паэмы; 1996)

«Выбранае» (1998)

«Лабух» (раманчык; 2003)

«Так» (кніга паэзіі; 2004)

«Цэнтар Еўропы» (зборнік прозы; 2009)

«Кон» (2010)

«Аўтамат з газіроўкай з сіропам і без» (раман; 2012)

Паводле аповесці «Вежа» Аляксей Дудараў напісаў фантасмагарычную камэдыю «Вавілон», якую паставіў Мікалай Мацкевіч.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...