Пацяюк Мікалай Іванавіч

Пацяюк Мікалай Іванавіч

Пацяюк Мікалай Іванавіч

Пацяюк Мікалай Іванавіч

Мікалай Іванавіч Пацяюк нарадзіўся 24 снежня 1938 года ў вёсцы Ляхаўцы Маларыцкага раёна Брэсцкай вобласці.

Скончыў вясковую школу-сямігодку, Маларыцкую сярэднюю школу, Гродзенскае музычна-педагагічнае вучылішча. Пазней — філалагічны факультэт Брэсцкага педагагічнага інстытута. Першыя допісы друкаваліся ў газеце “Гродзенская праўда”.

Працаваў настаўнікам музыкі і рускай мовы і літаратуры ў асноўным у роднай Ляхавецкай сярэдняй школе.

Вершы друкаваць пачаў з 2004 года. Аўтар двух паэтычных зборнікаў — “Мелодыя сэрца” і “З-пад буслінага крыла”. З 2010 года друкуецца ў літаратурным альманаху “Жырандоля” Брэсцкага абласнога аддзялення ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”. Некаторыя вершы перакладзены на ўкраінскую мову.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс