Папека Мікалай Мікалаевіч

Папека Мікалай Мікалаевіч

Папека Мікалай Мікалаевіч

Папека Мікалай Мікалаевіч
Нарадзіўся 28 снежня 1961, в. Турная, Івацэвіцкі раён Брэсцкай вобласці) — беларускі паэт.

Скончыў Аляхновіцкую сярэднюю школу (1979), Смілавіцкі саўгас-тэхнікум (1981, па прафесіі тэхніка-пчаляра), Украінскую сельскагаспадарчую акадэмію ў Кіеве (1981—1986, па спецыяльнасці заатэхніка-пчаляра).

З 1986 года жыве ў вёсцы Лінава Пружанскага раёна. Працаваў пчаляром у лясніцтве, цяпер — на ўласнай гаспадарцы.

Заснавальнік штогадовай літаратурнай «Мядовай прэміі», пераможца якой штогод атрымоўвае пуд мёду.

Член Беларускага ПЭН-цэнтра, Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Вершы пачаў складаць у школьным узросце, аднак усе яны былі страчаныя падчас навучання ў тэхнікуме. Друкаваўся ў часопісе «Крыніца», штотыднёвіку «Літаратура і мастацтва», абласной і раённай перыёдыцы.

У 1999 годзе ў серыі «Брэсцкае вогнішча» выйшаў яго першы зборнік вершаў «Чарнавікі…» з прадмовай Міколы Купрэева. За выхад кнігі аўтар выказаў падзяку сваім «двукрылым фундатарам» — пчолам. У 2000 годзе за гэты зборнік Мікола ўзнагароджаны прэміяй «Гліняны Вялес-99».

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс