Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Пацюпа Юрый Віктаравіч

Пацюпа Юрый Віктаравіч

Пацюпа Юрый Віктаравіч

Нарадзіўся Юрась Пацюпа 13 сакавіка 1965 года ў Полацку. Вучыцца пачаў у мястэчку Азёры, што ў Гродзенскім раёне, дзе на той час працавалі бацькі. Пасьля школы, не паступіўшы ва ўнівэрсытэт, вучыўся ў Лідзкай вучэльні на электрыка, потым - служыў у ракетных войсках на Ўкраіне. Па войску - перамяніў пачатковы намер стаць гісторыкам і зьвязаў сваё жыцьцё з філялёгіяй. У час навучаньня ў Горадні ва ўнівэрсытэце зблізіўся з такімі паэтамі як Андрэй Пяткевіч, Юры Гумянюк, Эдзік Мазько, Юры Карэйва. Разам зь імі арганізаваў верш-гурт "Дыяген", спрабаваў кшталтаваць у беларускай літаратуры модны на той час кірунак постмадэрнізму.

Біяграфія
Нарадзіўся Юрась Пацюпа 13 сакавіка 1965 года ў Полацку. Вучыцца пачаў у мястэчку Азёры, што ў Гродзенскім раёне, дзе на той час працавалі бацькі.

Пасьля школы, не паступіўшы ва ўнівэрсытэт, вучыўся ў Лідзкай вучэльні на электрыка, потым - служыў у ракетных войсках на Ўкраіне. Па войску - перамяніў пачатковы намер стаць гісторыкам і зьвязаў сваё жыцьцё з філялёгіяй. У час навучаньня ў Горадні ва ўнівэрсытэце зблізіўся з такімі паэтамі як Андрэй Пяткевіч, Юры Гумянюк, Эдзік Мазько, Юры Карэйва. Разам зь імі арганізаваў верш-гурт "Дыяген", спрабаваў кшталтаваць у беларускай літаратуры модны на той час кірунак постмадэрнізму.

З 1988 па 1990 год працаваў у Бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры СП БССР, а з 1990 па 1992 год - у музэі народнага дойлідзтва, што ў Строчыцах пад Менскам. З 1992 году працаваў ў Горадзенскім унівэрсытэце: загадчыкам лябараторыі, асьпірантам катэдры беларускай культуры, а з 1996 году - выкладнікам гэтай самай катэдры. Навуковую працу пачынаў пад кіраўніцтвам прафэсара Аляксея Пяткевіча. Цяпер жыве ў Менску і працуе рэдактарам у выдавецтве "Мастацкая літаратура".

Бібліяграфія
"Ноч". Кніга вершаў. 1991 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...