Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Пташнікаў Іван Мікалаевіч

Пташнікаў Іван Мікалаевіч

Пташнікаў Іван Мікалаевіч

Пташнікаў Іван, нарадзіўся 07.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957-1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 г. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1959 г.

Біяграфія

Пташнікаў Іван, нарадзіўся 07.10.1932 г. у вёсцы Задроздзе Лагойскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Скончыў Крайскую сямігодку, Плешчаніцкую беларускую сярэднюю школу (1951). Працаваў у рэдакцыі плешчаніцкай раённай газеты «Ленінец», настаўнікам Лонваўскай пачатковай школы. У 1957 г. скончыў аддзяленне журналістыкі філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Рэдактар мастацкай літаратуры ў Дзяржаўным выдавецтве БССР (1957-1958), рэдактар аддзела прозы часопіса «Маладосць» (1958-1962), з 1962 г. - рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». Сябра СП СССР з 1959 г.

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» і медалём.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1984).

Выступіў у друку з вершамі ў 1952 г. Першы празаічны твор - аповесць «Чачык» апублікаваў у 1957 г. (часопіс «Полымя»).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР імя Якуба Коласа (1978) за аповесць «Найдорф».

Бібліяграфія

«Зерне падае не на камень». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1959 г.

«Чакай у далёкіх Грынях». Раман. 1962 г.

«Сцяпан Жыхар са Сцешыц». Зборнік аповесцей і апавяданняў. 1966 г.

«Лонва». Аповесць. 1965 г., 1982 г.

«Тартак». Аповесць. 1968 г.

«Мсціжы». Раман. 1972 г.

«Найдорф». Аповесць. 1976 г.

Выбраныя творы ў 2 тамах. 1980 г.

«Алімпіяда». Раман. 1985 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...