Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Русецкая Наталля Леанідаўна

Русецкая Наталля Леанідаўна

Русецкая Наталля Леанідаўна

Русецкая Наталля Леанідаўна, нарадзілася 1 лютага 1974 г. ў г. Урэнь Горкаўскай вобласці (сёння Ніжагародская вобл.) Расійскай Федэрацыі.

Біяграфія

У 1991-1996 гг. вучылася на беларускім аддзяленні філалагічнага факультэта БДУ. Падчас вучобы цікавілася эпісталаграфіяй Беларусі ХVI-XVIII стст., абараніла дыпломную працу, прысвечаную любоўнай перапісцы магнатаў эпохі Рэнесансу і Барока, пераклала асобныя лісты Барбары Радзівіл да караля Жыгімонта (пераклады лістоў надрукаваны ў часопісе “Спадчына” № 6, 1997). У студэнцкія гады ўдзельнічала ў спатканнях творчай моладзі пры газеце “Чырвоная змена”, належала да студэнцкай літаратурнай суполкі “Узлёт”. Вершы друкавала ў часопісах “Першацвет”, “Крыніца”, а таксама ў газетах “ЛіМ” і “Чырвоная змена”.

 З 2005 г. стала жыве ў Любліне (Польшча), працуе на Кафедры беларусістыкі Ўніверсітэта Марыі-Складоўскай Кюры.

Бібліяграфія

У 2004 г. выйшаў зборнік “Два бяссонні”, куды ўвайшлі арыгінальныя вершы і пераклады з польскай лірыкі: творы Е. Ліпскай, К.І. Галчыньскага, М. Паўлікоўскай-Яснажэўскай, В. Шымборскай.

Перакладала творы польскіх драматургаў: С.І. Віткевіча “Вар’ят і манашка”, В. Гамбровіча “Івона, прынцэса Бургундская”, абодва пераклады надрукаваны ў зборніку “Вар’ят і манашка. Польская драматургія ХХ ст.” (Мінск, 2005). Пераклад п’есы М. Вайтышкі, “Нязломны рыцар, альбо Няволя прынцэсы Парэксэлянцыі”, змешчаны ў зборніку “Сучасная польская п’еса” (Miнск, 2002). У “Выбраныя творы” Францішкі Уршулі Радзівіл (Мінск, 2003) уключаны шэраг паэтычных і драматургічных перакладаў з творчай спадчыны княгіні-пісьменніцы. Падрыхтавала да друку арыгінальныя тэксты і зрабіла пераклады любоўных вершаў Ф.У. Радзівіл, выдадзеных у 2011 г. асобным зборнікам “Нясвіжскі альбом”.

У 2007 г. выйшла ў свет манаграфія “Сямейная муза. Паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл”. Два гады пазней ва ўніверсітэце Марыі Складоўскай-Кюры ў Любліне (Польшча) абараніла кандыдацкую дысертацыю на тэму “Паэзія Францішкі Уршулі Радзівіл у кантэксце літаратуры Беларусі XVIII ст.”

Супрацоўнічала з Нацыянальным акадэмічным тэатрам імя Янкі Купалы, на сцэне якога былі пастаўлены пераклады такіх п’ес, як “Дзеці Ванюшына” С.А. Найдзёнава, “Івона, прынцэса Бургундская” В. Гамбровіча, “Лістапад. Андэрсен” А. Паповай. На падставе перакладаў п’есы “Распуснікі ў пастцы” і опернага лібрэта “Шчаслівае няшчасце” створаны спектакль “Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл (нясвіжская арлекінада)”, пераклады тэкстаў песень Мар’яна Хемара выкарыстаны ў спектаклі “Местачковае кабарэ”.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...