Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Рыбак Аляксандр Пятровіч

Рыбак Аляксандр Пятровіч

Рыбак Аляксандр Пятровіч

Рыбак Алесь, нарадзіўся 07.11.1934 г. у вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і. Рана застаўся без бацькоў - загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958-1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959-1962), на Беларускім радыё (1962-1963), у часопісе «Бярозка» (1963-1964).

Біяграфія

Рыбак Алесь, нарадзіўся 07.11.1934 г. у вёсцы Макаўчыцы Дзяржынскага раёна Менскай вобласці ў сялянскай сям'і.

Рана застаўся без бацькоў - загінулі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У 1958 г. скончыў беларускае аддзяленне філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Працаваў у рэдакцыях радашковіцкай, дзяржынскай і бягомльскай раённых газет (1958-1959), часопісе «Вожык», газеце «Калгасная праўда» (1959-1962), на Беларускім радыё (1962-1963), у часопісе «Бярозка» (1963-1964). З 1966 да 1972 г. жыў у Маскве - працаваў старшым карэктарам у Аддзеле апублівання Актаў Вярхоўнага Савета СССР, рэферэнтам у сакратарыяце Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Па сумяшчальніцтве выкладаў беларускую мову ў Літаратурным інстытуце ў Маскве. З 1972 г. - намеснік адказнага сакратара праўлення СП БССР, з 1978 г. - старшы рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура». Сябра СП БССР з 1973 г.

Узнагароджаны медалём.

Дэбютаваў вершамі ў рэспубліканскім друку ў 1953 г.

Бібліяграфія

«Дарогі бываюць розныя». Апавяданні і гумарэскі. 1972 г.

«Сёння прыедзе тата». Апавяданні для дзяцей. 1976 г. 

«Што пасееш...». Аповесці і апавяданні. 1982 г.

«Апошняя камандзіроўка». Аповесці і апавяданні. 1985 г.

«Трэба было жыць». Раман. 1990 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...