Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Жылко Вадзім Вітальевіч

Жылко Вадзім Вітальевіч

Жылко Вадзім Вітальевіч

Нарадзіўся 31 кастрычніка 1967 года ў горадзе Лунінец Брэсцкай вобласці, дзе жыве і цяпер. Завочна скончыў гістарычны факультэт Белдзяржуніверсітэта (1990). Працаваў тэхнікам ў аддзеле архітэктуры Лунінецкага райвыканкама, кіраўніком гуртка Дома дзіцяча-юнацкай творчасці, у 1993-2006 гадах - навуковым супрацоўнікам Лунінецкага раённага краязнаўчага музея. Паралельна працаваў ў раённай газеце «Лунінецкія навіны» (1994-99), а з 1999 года - пазаштатным, з 2006 года - штатным супрацоўнікам недзяржаўнага лунінецкага штотыднёвіка «Інформ-прогулка».

Біяграфія

Сябар Беларускай асацыяцыі журналістаў з 1998 года.

Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з траўня 2007 года.

З 1984 года - аўтар каля 5500 публікацый, пераважна журналісцкіх.

кладальнік альманахаў з творамі лунінецкіх аўтараў у серыях «Галасы Лунінеччыны», «Лунінецкая муза», краязнаўчага альманаха «Лунінецкі сшытак», анталогіі вершаў лунінецкіх паэтаў «Азбука поэзии». Сааўтар школьнага спецкурса «Лунінеччыназнаўства» (2006). З 1991 года выдае адзіны пакуль у Беларусі бюлетэнь па шахматнай кампазіцыі «Альбино». Укладальнік бюлетэня "Выток" Брэсцкай абласной філіі СБП і лунінецкага творчага клуба "Муза".

Бібліяграфія

«Ассорти. Стихи и пародии». г.Лунінец, 1995, 2000 ас.

«Две музы. Шахматные задачи и стихи». г.Лунінец, 1996, 200 ас.

«Размова з прысутнымі. Уладзіслаў Нядзведскі: старонкі жыцця і творчасці». г.Лунінец, 2001, 100 ас.

«Оборванная нить. Стихи и рассказы». г.Лунінец, 2006, 100 ас.

У суаўтарстве:

«Памяць. Лунінецкі раён». Мінск, Беларусь, 1995, 5000 ас.

«Памятники земли лунинецкой». З Леанідам Сайко, г.Лунінец, 2002, 100 ас.

«Лунинетчина - край наш родной». Мінск, БелТА, 2004, 1000 ас.

«Родная моя Лунинетчина». Мінск, БелТА, 2005, 1000 ас.

«Локомотивное депо Лунинец: 120 лет. 1885-2005». г.Пінск, 2005, 500 ас.

«Лунинецкий район». З Таццянай Хвагінай, г.Мінск, УП "Рыфтур", 2008, 2150 ас.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...