Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Супрунчук Віктар Пятровіч

Супрунчук Віктар Пятровіч

Супрунчук Віктар Пятровіч

Віктар Пятровіч Супрунчук нарадзіўся 7 снежня 1949 года ў вёсцы Сялец Бярозаўскага раёна Брэсцкая вобласці ў сялянскай сям'і.

Біяграфія

Пасля заканчэння Сялецкай сярэдняй школы (1967) працаваў грузчыкам на Нова-Бярозаўскім вапнавым заводзе, вучыўся ў Белаазёрскім прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 82 электратэхнікі (скончыў у 1968). У 1968-1970 гг. служыў у Савецкай Арміі. Працаваў электрамантажнікам і электразваршчыкам у трэсце «Электрацэнтрмантаж». Скончыў факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1976). Працаваў карэспандэнтам шматтыражнай газеты «Электрон» завода ЭВМ імя Арджанікідзэ. З 1977 г. — спецыяльны карэспандэнт «Сельской газеты», з 1981 г. — рэдактар аддзела літаратуры Беларускага тэлебачання, з 1983 г. — загадчык аддзела нарыса, з 1986 г. — старшы рэдактар аддзела прозы часопіса «Полымя». З 1990 г. — намеснік старшыні СП Беларусі. Член СП СССР з 1985 г.

Друкуецца з 1977 г. Аўтар зборнікаў апавяданняў і аповесцей «Страсці» (1983), «Недзе баліць ля сэрца» (1986), «Набат» (1989), аповесці «Банальны дэтэктыў» (1989), раманаў «Жывеш толькі раз» (1988) і «З плоці і крыві» (часопіс «Полымя», 1990).

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...