Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Санько Валерый Аляксеевіч

Санько Валерый Аляксеевіч

Санько Валерый Аляксеевіч

Пісьменнік, журналіст, краязнавец, доктар нар. медыцыны, член-кар. МАЭН, аўтар кніг – проза, прыкметы, лячэнне травамі.

Біяграфія

Нарадзіўся 29 жніўня 1939 г. у в. Вялікая Сліва Слуцкага раёна Мінскай вобласці. Закончыў Баранавіцкае медвучылішча (1958), служыў у арміі, працаваў фельчарам у Пінскім раёне, Мінску.

Закончыў факультэт журналістыкі БДУ (завочна, 1961–1967), аспірантуру ІМЭФ АН БССР (завочна, 1968–1972), Мінскую ВПШ (1976–1978). Працаваў у газетах «Чырвоная Змена», «Звязда», выдавецтвах «Беларусь», «Народная асвета», «Полымя», «Хата».

Сябар ТБМ, ЗБС “Бацькаўшчына”.

Бібліяграфія

Надрукаваў звыш 340 артыкулаў, 17 празаічных і навуковых кніг: «Жыватворныя крыніцы» (1979), «Знаёмства» (1982, аўтар аповесці), «Размова з прыродай. Народныя прыкметы» (1990, сумесна з В.Э.Шомадзі), «Усё скончана: мы прайшлі па Маскве» (1993), «Не плач, маці» (1995), «Дахаты пойдуць усе» (1999), «Гаворыць – Старажытны Рым, гавораць – пра  Старажытны Рым» (2003), «Прыроды шчодрыя дары» (1992, сумесна з Н.І.Аляксейчык),  «Ненадрукаванае. У белдзяржлітструктурах» (2009), «Грэх на іх нязмыўны» (2013), «Звіняць жаўрукі ў Чарнобыльскім небе» (2013). 

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...