Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч
Сіўчыкаў Уладзімір Мікалаевіч нарадзіўся 3 траўня 1958 г. у г. Жодзіна Мінскай вобласьці. Мастак, пісьменьнік, выдавец.
Уваходзіў у літаратурна-грамадскае аб’яднаньне “Тутэйшыя”. Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў, Беларускага ПЭН-цэнтра і Беларускай асацыяцыі журналістаў.
З сям’і служачых. Скончыў 8 класаў Жодзінскай СШ № 5 у 1973, педагагічнае аддзяленне Мінскай мастацкай вучэльні ў 1977. Выкладаў маляванне і крэсленне ў Траянаўскай сярэдняй школе (Барысаўскі раён), пасля службы ў Савецкай Арміі (1977—79) працаваў мастаком-афарміцелем у Палацы культуры і спорту чыгуначнікаў у Мінску. У 1981 паступіў, а ў 1986 скончыў аддзяленне беларускай і рускай мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ. З 1986 рэдактар аддзела літаратуры і мастацтва, а з 1989 адказны сакратар часопіса «Бярозка». З 1992 ачольваў Беларускую асацыяцыю дэтэктыўнага, прыгодніцкага і палітычнага рамана (БАДППР), з 1994 -- выдавецтва «Радыёла-плюс». Жыве ў Мінску.
З 1982 выступае ў рэспубліканскім друку. Аўтар кнігі апавяданняў і п’ес «Гульня ў тастамант» («Юнацтва», 1992), кніг прозы «Лісты да брата» («Радыёла-плюс», 1998), “Бювар” (“Радыёла-плюс”, “Выдавец І. П. Логвінаў”, 2009).
Выступіў укладальнікам кніг прозы Васіля Быкава «Избранное» (Москва, «Мартин», 2004) і «Афганец» (Москва, «Вагриус», 2005), выбраных твораў Славаміра Мрожака “Дом на мяжы” (“Радыёла-плюс”, “KEW”, 2008), кнігі “Багуслаў Радзівіл. Аўтабіяграфія” (“Радыёла-плюс”, 2009).
Як крытык і публіцыст вядомы шэрагам артыкулаў па літаратурных узаемасувязях, рэцэнзіямі, мастацтвазнаўчымі эсэ, падарожнымі нататкамі.
З 1983 працуе ў жанры паэзіі. Аўтар кнігі паэзіі «Высакосны год» (“Радыёла-плюс”, 2004).
Укладальнік (разам з А. Марачкіным) і адзін з аўтараў альбомаў “Жодзінцы. Жывапіс. Графіка. Мастацкае слова” (“Радыёла-плюс”, 2008) , “Рыцары Пагоні і Арла” (“Радыёла-плюс”, 2011).
Аўтар слоўніка-даведніка «2000 русских, 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний», «Русско-белорусского Белорусско-русского словаря фразеологизмов» (сумесна з А. Баярынай, «Папуры», 2006, 2012).
Творы Ул. Сіўчыкава перакладаліся на балгарскую, грузінскую, рускую, славацкую і украінскую мовы.
Вядзе актыўную грамадскую, а таксама краязнаўчую дзейнасьць (найперш па родным Жодзіне).
«Гульня ў тастамант» («Юнацтва», 1992) -- кніга апавяданняў і п’ес.
«Лісты да брата» («Радыёла-плюс», 1998) -- кніга прозы.
«Высакосны год» (“Радыёла-плюс”, 2004) -- кніга паэзіі.
Алена Баярына, Уладзімір Сіўчыкаў. «2000 русских, 2000 белорусских идиом, фразеологизмов и устойчивых словосочетаний» («Папуры», 2006) -- слоўнік-даведнік.
Надар Думбадзе. «Закон вечнасці» («Мастацкая літаратура», 1989) – пераклад з грузінскай.
«Анталогія грузінскай паэзіі» (у 2-х тамах — «Мастацкая літаратура», 1989) -- прадмова, складаньне біябібліяграфічных звестак, каментарыяў, пераклад твораў.
Алесь Разанаў. «Горад-вандроўнік» («Сабчота Сакартвело», 1987) -- складаньне, пераклад версэтаў (разам з Н.Каберыдзе) з беларускай на грузінскую мову.
Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.
Чытаць далей...Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.
Чытаць далей...Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.
Чытаць далей...