Суднік Станіслаў Вацлававіч

Суднік Станіслаў Вацлававіч

Суднік Станіслаў Вацлававіч

Суднік Станіслаў Вацлававіч
Пісьменнік, краязнаўца, журналіст, выдавец.

Станіслаў Суднік родам з Нясвішчыны. Скончыў Менскае вышэйшае інжынернае зенітна-ракетнае вучылішча (1977), Цвярскую ваенна-камандную акадэмію імя Жукава (завочна). Як прафесійны ваенны служыў у Савецкай Арміі (Казахстан), пасля – ва Узброеных сілах Рэспублікі Беларусь.

Знаходзячыся на вайсковай службе ў Казахстане, выдаваў у г. Прыазёрску беларускую газету «Рокаш» (1990—1992).

Пасля звальнення ў запас, Станіслаў Суднік шмат часу аддае журналісцкай, літаратурнай і грамадскай дзейнасці. У 1997 годзе ён аднавіў у Лідзе выпуск газеты Таварыства беларускай мовы«Наша слова» (раней выходзіла ў Менску) і з той пары з’яўляецца яе рэдактарам, а таксама ініцыятарам стварэння і рэдактарам краязнаўчага часопіса «Лідскі летапісец», выдае літратурна-мастацкі альманах "Ад лідкіх муроў"
Станіслаў Суднік выдаў некалькі кніг паэзіі, з’яўляеццва сябрам Саюза беларускіх пісьменнікаў.

Жыве ў Лідзе.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс