Хадановіч Андрэй Валер'евіч

Хадановіч Андрэй Валер'евіч

Хадановіч Андрэй Валер'евіч

Хадановіч Андрэй Валер'евіч

Андрэй Валер'евіч Хадановіч (Andrej Chadanovič, Andrey Khadanovich, Andrei Chadanovitj) Паэт, перакладчык, бард.

Навучаўся ў школе № 113, потым у школе № 162. Скончыў расейскае аддзяленьне філфаку БДУ, асьпірантуру пры БДУ.

Выкладае замежную (францускую) літаратуру на філялягічным факультэце ў БДУ. Таксама выкладае ў Ліцэі імя Коласа і Беларускім калегіюме. Чалец Зьвяза беларускіх пісьменьнікаў і Беларускага ПЕН-Цэнтра. Займаецца інтэлектуальнымі гульнямі кшталту "Што? Дзе? Калі?".

Перакладае на беларускую мову з ангельскай, польскай, расейскай, украінскай, францускай. Піша вершы, лімэрыкі.

Першая яго кніга выйшла па-украінску: "Листи з-під ковдри" ("Лісты з-пад коўдры") - пераклады яго вершаў на ўкраінскую зрабілі Дзьвінка Маціяш, Максім Стрыха, Сэргій Жадан, Іван Лучук і Мар'яна Саўка.

Бібліяграфія

«Листи з-під ковдри». Київ, Факт, 2002 г.

«Старыя вершы». Менск, Логвінаў, 2003 г.

«Лісты з-пад коўдры». Менск, Логвінаў, 2004 г.

«Землякі, альбо Беларускія лімэрыкі». Менск, Логвінаў, 2005 г.

«From Belarus with Love». Київ, Факт, 2005 г.

«Сто лі100ў на tut.by». Менск, Выдавецтва "Наша Ніва", 2006 г.

«Święta nowego rocku» (Уроцлаў: Kolegium Europy Wschodniej, 2006) «Бэрлібры» (Мн.: Логвінаў, 2008)

«Несіметрычныя сны» (Мн.: Логвінаў, 2010) «Евангелле паводле Пілата». Эрык-Эманюэль Шміт. Пераклад (Мн.: Зміцер Колас, 2012). 

Разам з пылам : калекцыя перакладаў / Андрэй Хадановіч. -- Мінск : Кнігазбор, 2013. -- 200 с. -- (Бібліятэка Саюза беларускіх пісьменнікаў "Кнігарня пісьменніка"; вып. 40).

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс