Чобат Алесь

Чобат Алесь

Чобат Алесь

Чобат Алесь

(Чобат Алякандр Фёдаравіч, нарадзіўся 23 жніўня 1959, Скідзель, Гродзенская вобласць) — беларускі паэт, празаік, публіцыст, эсэіст.

У 1981 годзе скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут у Мінску. Працаваў тэхнолагам, канструктарам ліцейных формаў, начальнікам КБ і вядучым канструктарам на заводах «Аўтамагнітол» і ВА «АзотС» у Гродна. Ад снежня 1989 да красавіка 1990 года — намеснікам старшыні Гродзенскай Рады БНФ «Адраджэньне» і каардынатар выбарчай кампаніі Рэгіянальнага блока «Саветы-1990» на выбарах у Вярхоўны Савет ХІІ склікання. Працаваў супрацоўнікам бюро прапаганды мастацкай літаратуры пры Саюзе пісьменнікаў БССР, рэпарцёрам і аглядальнікам тыднёвікаў «Перспектива», «Гродненские новости», «Гродненская неделя», навуковым супрацоўніка Музея Максіма Багдановіча ў Гародні.

Зімой 2013 года перанёс гематому правага вока, цалкам страціў зрок. Інвалід першай групы.Жыве ў Скідзелі.

Аўтар шэрагу кніг, шматлікіх гісторыка-псіхалагічных эсэ, апавяданняў, хронік і біяграфій. Належыць да Саюза беларускіх пісьменнікаў (з 1993) і Міжнароднага ПЕН-клуба (з 1995). Адзін з пачынальнікаў тэарэтычнай крэсалогіі. Перакладае з польскай мовы.

    Год: вершы / Алесь Чобат. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1992. — 78, [1] с. — (Першая кніга паэта).

    Новая Галілея: Вершы / Алесь Чобат. — Мн.: Маст. лит., 1995. — 110 с.

    «Ты не самотны…» / Данута Бічэль, Алесь Чобат: Зб. вершаў. — Гродна: Абл. узбуйн. друк., 1997. — 78 с.

    Тутэйшая Сага: Зб. вершаў / Алесь Чобат. — Смоленск. — Гродна, 2000. — 133 с. — (Бібліятэка часопіса «Годы»).

    Зямля св. Лукі / Алесь Чобат. — Крынкі: Sokrates, 2002. — 211 с.

    Легенда пра чатырох мушкецёраў. — Крынкі, 2004.

    Край мой шчаслівы: кніга тысячы радкоў для дзяцей і для бацькоў / Алесь Чобат. — Мінск: Про Хрысто, 2007. — 71 с.

    Кароткая гісторыя Беларусі. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014.

    На дзікай прэрыі над Контрай, Гаўяй і Шчарай. Кніга выбраных апавяданняў. — Гродна: ЮрСаПрынт, 2014. — 188 с.

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс