Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Чарнякевіч Ціхан Валер'евіч

Чарнякевіч Ціхан Валер'евіч

Чарнякевіч Ціхан Валер'евіч

Літаратуразнаўца, крытык, перакладчык, архівіст, эсэіст.

Біяграфія

Ціхан Чарнякевіч нарадзіўся 22.01.1986 у Пінску. Вучыўся ў пінскай СШ №15, на факультэце беларускай філалогіі і культуры БДПУ імя М. Танка па спецыяльнасці “Беларуская мова і літаратура. Журналістыка”, скончыў магістратуру і аспірантуру пры кафедры беларускай літаратуры БДПУ. Фіналіст літаратурнага конкурсу імя У. Караткевіча Беларускага ПЭН-цэнтра (2005).

З 2007 года выступае як крытык і літаратуразнаўца.

Працаваў пасля ўніверсітэта ў аддзеле крытыкі “ЛіМа” на запрашэнне Леаніда Галубовіча (2008-2011). Пасля яго сыходу на пенсію нейкі час загадваў аддзелам крытыкі “ЛіМа”. У 2011-2015 працаваў у часопісе “Маладосць” у аддзеле крытыкі. На пачатку 2015 г. працаваў у Беларускім ПЭН-Цэнтры, з верасня 2015-га – у прэс-службе Саюза беларускіх пісьменнікаў.

З 2007 года рэгулярна друкуе крытычныя артыкулы пра сучасную беларускую літаратуру ў “Ліме” і “Маладосці”, “Дзеяслове”, “Літаратурнай Беларусі”, на сайтах Букстэр, Радыё Свабода, Будзьма. 

Пераклаў з украінскай “Лагерны сшытак” Васіля Стуса (“Дзеяслоў”), з польскай – некалькі дзясяткаў вершаў Тадэвуша Ружэвіча (“ЛіМ”).

Аўтар электроннага бібліяграфічнага даведніка «Пераклады твораў замежнай літаратуры ў часопісе „Крыніца“ (1988—2003)» (Мінск, 2010), укладальнік і каментатар кніг «Максім Багдановіч: вядомы і невядомы» (Мінск, 2011) (за якую атрымаў Грамату Міністра культуры, вернутую пазней яму ў знак пратэсту супраць паніжэння статусу Літаратурнага музея Максіма Багдановіча) і «Лявон Савёнак „Творы“» (Мінск, 2012, разам з Лявонам Юрэвічам).

Каментаваў і рэдагаваў выбраныя творы Юркі Віцьбіча “Лшоно Габоо Бійрушалайм” (2011), у супрацы каментаваў і пісаў пасляслоўе да перавыдання “Эпізодаў” Яўхіма Кіпеля (2013), разам з Наталляй Гадзіенкай складаў і рэдагаваў “літаратурны” №35 альманаха “Запісы БІНІМ”.

Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2016 года.




Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...