Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Яўменаў Леанід Фёдаравіч

Яўменаў Леанід Фёдаравіч

Яўменаў Леанід Фёдаравіч

Яўменаў Леанід, нарадзіўся 22.07.1932 г. у вёсцы Халмы Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў. Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954-1958 гг. - сакратар Менскага гаркама камсамола. У 1961-1970 гг. - дацэнт Менскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970-1971 гг. - лектар ЦК КПБ. З 1971 г. - міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА.

Біяграфія

Яўменаў Леанід, нарадзіўся 22.07.1932 г. у вёсцы Халмы Краснапольскага раёна Магілеўскай вобласці ў сям'і настаўнікаў.

Скончыў аддзяленне філасофіі гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1955), аспірантуру Акадэміі грамадскіх навук пры ЦК КПСС (1961). У 1954-1958 гг. - сакратар Менскага гаркама камсамола. У 1961-1970 гг. - дацэнт Менскага педагагічнага інстытута замежных моў. У 1970-1971 гг. - лектар ЦК КПБ. З 1971 г. - міжнародны чыноўнік у дэпартаменце сацыяльных, гуманітарных навук і культуры ЮНЕСКА, з 1975 г. - загадчык кафедры этыкі, эстэтыкі і навуковага атэізму БДУ, з 1979 г. - загадчык сектара Інстытута філасофіі і права АН БССР. З 1982 г. - загадчык аддзела навуковай інфармацыі АН БССР. Доктар філасофскіх навук, прафесар. Сябра СП СССР з 1981 г.

Выступае ў друку з мастацкімі творамі з 1949 г. (бабруйская газета «Камуніст»). Перакладае сучасную французскую і франкамоўную паэзію.

Аўтар навуковых прац па філасофіі, этыцы і эстэтыцы. 

Бібліяграфія

«Чужая планета». Зборнік паэзіі. 1980 г.

«Філасофія антымарксізму і дыялектыка». Навуковая праца. 1981 г.

«Блізкія далі». Зборнік паэзіі. 1983 г.

«Антыгуманістычныя тэндэнцыі ў сучасным буржуазным мастацтве». Навуковая праца. 1983 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...