Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Яцкоў Мікалай Адамавіч

Яцкоў Мікалай Адамавіч

Яцкоў Мікалай Адамавіч

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Магілёве. Гадаваўся ў в.Даманы Шклоўскага /цяпер Дрыбінскага раёна/. Скончыў Магілёўскае культасветвучылішча імя Н.К.Крупскай, а потым Мінскі інстытут культуры. Служыў у войску. З 1981 года працуе дырэктарам Брылеўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна. Піша вершы і песні. Выступае як паэт. Свае творы друкаваў у газетах "За камуністычную працу", "Прыдняпроўская ніва", "Магілёўская праўда", "Веснік Магілёва", "Зямля і людзі", "Чырвоная змена", "Літаратура і мастацтва".

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1959 годзе ў Магілёве. Гадаваўся ў в. Даманы Шклоўскага /цяпер Дрыбінскага раёна/. Скончыў Магілёўскае культасветвучылішча імя Н. К. Крупскай, а потым Мінскі інстытут культуры. Служыў у войску.

З 1981 года працуе дырэктарам Брылеўскага сельскага Дома культуры Магілёўскага раёна. Піша вершы і песні. Выступае як паэт.

З’яўляецца аўтарам зборнікаў паэзіі “Кракаўскія сшыткі”, “Хрышчацік”, “Міколавы прыпеўкі”, а таксама песенных зборнікаў \"Гронка бэзу\" /на вершы Тамаша Ляшонка /, \"Знічка\" /На вершы Івана Карэнды/, “На вайсковыя матывы” /на вершы Я. Купалы/, “Твае далоні” /на вершы А. Пысіна/, “Птушка залатая” /на вершы А. Куляшова/, “Вяртанне” /на вершы Р. Баравіковай/ і інш. Пераклаў на беларускую мову і выдаў зборнікі вершаў А. Аўруціна “Лінія лёсу” (з рускай) і Б. Хендэрсана “Лонданская ноч” (з англійскай).

Актыўна выступае як кампазітар-песеннік. Напісаў каля 700 песен на вершы М. Багдановіча, В. Барадзіна, Р. Барадуліна, Г. Бураўкіна, Ю. Візбара, Н. Гілевіча, С. Грахоўскага, С. Дзядушкі і шмат інш.

У ліпені 2003 года прадставіў тры канцэртныя праграмы на вершы беларускіх паэтаў на міжнароднай сустрэчы "Беларускі Трыялог" у г. Крынкі /Польшча/.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...