Астапенка Анатоль Уладзіміравіч

Астапенка Анатоль Уладзіміравіч

Астапенка Анатоль Уладзіміравіч

Астапенка Анатоль Уладзіміравіч

Астапенка Анатоль Уладзіміравіч нарадзіўся ў 1947 годзе. Палітык, публіцыст. Цікавіцца праблемамі нацыі і нацыяналізму. Фізік па прафесіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 года.
Жыве ў Мінску.

Астапенка Анатоль, нарадзіўся 7 жніўня 1947 года ў в. Мсцібава Ваўкавыскага раёна Гарадзенскай вобл. Кандыдат фізіка-матэматычных навук. Доктар паліталогіі Міжнароднай акадэміі інфармацыйных тэхналогій (МАІТ). Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў (2007).

Скончыў фізічны факультэт БДУ (1970), аспірантуру Інстытута фізікі АН БССР па спецыяльнасці “Тэарэтычная і матэматычная фізіка” (1975). У 1999 г. было прысвоена званне дацэнта па спецыяльнасці “Інфарматыка, кіраванне і вылічальная тэхніка”.

Мае вучоную ступень МАІТ – доктар навук у галіне інфармацыйных тэхналогіий (паліталогія). Тэма доктарскай дысертацыі: “Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце”.

З 80-х гадоў ХХ ст. займаецца вывучэннем беларускай культуры, гісторыі і рэлігіі. У 1994 годзе надрукаваў у часопісе “Маладосць” свой першы публіцыстычны артыкул “Міф аб талерантнасці беларусаў” і з таго часу пачаў займацца літаратурнай дзейнасцю.

Аўтар больш за 100 навуковых і публіцыстычных артыкулаў. 

Узнагароджаны Сусветным Медалём Гонару (Амерыканскі біяграфічны інстытут, 2003), названы Чалавекам Году (2004).

 

Бібліяграфія

“Хрысціянства і нацыянальная ідэя”. Мн., 1998.

“Паслухайце нацыяналіста”. Vilnius, 2000.

“Нацыянальная ідэя ў сучасным свеце”. Мн., 2004.

“Игде зродилися и ускормлены суть по Бозе”. Санкт-Петербург, 2010.

 

У 2012 годзе пад псеўданімам Антон Кулон выдаў кнігу эсэ “Сіняя кніга беларускага алкаголіка” (Мінск: Логвінаў).

Асабістыя старонкі сяброў СБП

Паказаць увесь спіс