Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч

Аўрамчык Мікола Якаўлевіч

Нарадзіўся 14.01.1920 г. у вёсцы Плёсы Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і. Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953-1980 гг. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).

Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».

Біяграфія

Аўрамчык Мікола, нарадзіўся 14.01.1920 г. у вёсцы Плёсы Бабруйскага раёна Магілеўскай вобласці ў сялянскай сям'і.

У 1938 г. паступіў на філалагічны факультэт Менскага педагагічнага інстытута, адначасова працаваў у рэдакцыі газеты «Піянер Беларусі». У час Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнічаў у баях на Паўночна-Заходнім і Волхаўскім франтах. Пры акружэнні ў чэрвені 1942 г. быў узяты ў палон і вывезены фашыстамі ў Рур на каменнавугальныя шахты. Пасля вайны працаваў на аднаўленні Данбаса. Скончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1949). Працаваў у рэдакцыях газет «Чырвоная змена», «Літаратура і мастацтва», у часопісе «Полымя», у 1953-1980 гг. - рэдактар аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Сябра СП СССР з 1947 г.

Узнагароджаны ордэнамі «Знак Пашаны», Айчыннай вайны II ступені і медалямі.

Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР (1980).

Першыя вершы апублікаваў у 1937 г. у бабруйскай газеце «Камуніст». Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Янкі Купалы (1964) за зборнік «Сустрэча былых канагонаў».

Бібліяграфія

«Пярэдні край». 1949 г.

«Дружба». 1950 г.

«Шляхамі дружбы». 1952 г.

«Ключы жураўліныя». 1960 г.

«Сустрэча былых канагонаў». 1963 г.

«Універсітэцкі гарадок». 1967 г.

«Агледзіны». 1969 г.

«Як на далоні». 1970 г.

«Дрэва дружбы». 1973 г.

«Вадовішча». 1976 г.

«У падзямеллі». 1986 г.

«Анкета: Выбранае». 1990 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...