Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Барскі Алесь (Баршчэўскі)

Барскі Алесь (Баршчэўскі)

Барскі Алесь (Баршчэўскі)

Нарадзіўся 02.11.1930 г. у вёсцы Бандары Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і.

Скончыў аддзяленне расейскай філалогіі філалагічнага факультэта Лодзінскага універсітэта (1955). З 1956 г. працуе на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, з 1975 г. - загадчык гэтай кафедры. У 1959-1980 гг. - старшыня праўлення Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа». З 1984 г. - старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. Доктар філалагічных навук. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1962 г.

Узнагароджаны ордэнамі Залаты крыж Адраджэння Польшчы, Кавалерскі крыж Адраджэння Польшчы і медалямі.

Выступіў упершыню ў друку ў 1956 г. (газета «Ніва», Беласток).

Біяграфія

Барскі Алесь (сапр. Баршчэўскі Аляксандар), нарадзіўся 02.11.1930 г. у вёсцы Бандары Беластоцкага ваяводства (Польшча) у сялянскай сям'і.

Скончыў аддзяленне расейскай філалогіі філалагічнага факультэта Лодзінскага універсітэта (1955). З 1956 г. працуе на кафедры беларускай філалогіі Варшаўскага ўніверсітэта, з 1975 г. - загадчык гэтай кафедры. У 1959-1980 гг. - старшыня праўлення Беларускага літаратурнага аб'яднання «Белавежа». З 1984 г. - старшыня Галоўнага праўлення Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы. Доктар філалагічных навук. Сябра Саюза польскіх пісьменнікаў з 1962 г.

Узнагароджаны ордэнамі Залаты крыж Адраджэння Польшчы, Кавалерскі крыж Адраджэння Польшчы і медалямі.

Выступіў упершыню ў друку ў 1956 г. (газета «Ніва», Беласток). Аўтар зборнікаў вершаў «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962), «Жнівень слоў» (Беласток, 1967), «Мой бераг» (Менск, 1975), «Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983), «Лірычны пульс» (Менск, 1987).

Апублікаваў цыкл навукова-папулярных артыкулаў «Беларуская літаратура і беларускі фальклор» (газета «Ніва», 1965-1988). Аўтар універсітэцкіх падручнікаў «Гісторыя беларускай літаратуры - фальклор» (Варшава, 1976), «Гісторыя беларускай літаратуры - пісьменнасць Кіеўскай Русі і Вялікага Літоўскага Княства» (1981), падручніка для 7 класа «Дружба і праца» (з В.Шведам, Варшава, 1967), «Насустрач жыццю» (з В, Шведам, Варшава, 1974), навуковых кніг «Беларуская абраднасць і фальклор усходняй Беласточчыны» (Беласток, 1990), «Ігнат Дварчанін - палітык і вучоны» (з А.Бергман, Е.Тамашэўскім, Варшава, 1990).

Пераклаў на польскую мову зборнікі казак М.Федароўскага «Д'яблава скрыпка» (1973), казак Меншчыны, Гарадзеншчыны і Магілеўшчыны «Невычэрпны збан» (1976), расейскіх казак «Асілкі-чарадзеі» (Варшава, 1984), украінскіх казак «Зачараваныя колеры стэпу» (Варшава, 1986), зборнікі паэзіі В.Лукшы «Лета круглы год» (1983), «Дрэва дружбы» (1990), В.Віткі «Тосі-тосі ладкі» (1985), А.Пысіна «У сонейку» (1985). Пераклаў паэму Янкі Купалы «Яна і я», шматлікія яго вершы ўвайшлі ў складзеныя ім «Выбраныя творы» Я.Купалы (Варшава, 1984). Складальнік і адзін з перакладчыкаў зборніка «Янка Купала і Якуб Колас: Да 100-годдзя з дня нараджэння» (Варшава, 1982).

Бібліяграфія

 «Белавежскія матывы» (Беласток, 1962)
«Жнівень слоў» (Беласток, 1967)
«Мой бераг» (Менск, 1975)
«Блізкасць далёкага» (Беласток, 1983)
«Лірычны пульс» (Менск, 1987).

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Крэбс Ігар Барысавіч
Крэбс Ігар Барысавіч

Перакладчык. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў (2017).

Чытаць далей...
Пейган Мікалай Аляксандравіч
Пейган Мікалай Аляксандравіч

Краязнавец, публіцыст, гісторык, педагог. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Сцяцко Павел Уладзіміравіч
Сцяцко Павел Уладзіміравіч

Мовазнавец, прафесар філалогіі. Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2017 года.

Чытаць далей...
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч
Лаўрэш Леанід Лявонцьевіч

Беларускі краязнавец, незалежны даследчык і перакладчык з польскай мовы.

Чытаць далей...