Найстарэйшая творчая арганізацыя Беларусі |гады заснавання – 1933-1934|

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

Барысевіч Юрась Мікалаевіч

Барысевіч Юрась Мікалаевіч

Барысевіч Юрась Мікалаевіч

Барысевіч Юрась — эсэіст, мастак, перакладчык. Нарадзіўся ў 1966 г. у Менску. Пасьля службы ў войску вывучаў рамана-германскую філялёгію ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце і выяўленчае мастацтва ў асьпірантуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам у НВА "Інтэграл", газэце "Культура", Менскім інстытуце кіраваньня, часопісах "Мастацтва" і The Green Cross Optimist. Сябра БАЖ і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, удзельнік мастацкіх суполак "Другі фронт мастацтваў", Schmerzwerk, pARTisan. Быў адным з заснавальнікаў і "камісарам" (тэарэтыкам) авангарднай суполкі Бум-Бам-Літ.

Біяграфія

Барысевіч Юрась — эсэіст, мастак, перакладчык. Нарадзіўся ў 1966 г. у Менску.

Пасьля службы ў войску вывучаў рамана-германскую філялёгію ў Менскім дзяржаўным лінгвістычным унівэрсытэце і выяўленчае мастацтва ў асьпірантуры пры Нацыянальнай акадэміі навук. Працаваў перакладчыкам, журналістам, рэдактарам у НВА "Інтэграл", газэце "Культура", Менскім інстытуце кіраваньня, часопісах "Мастацтва" і The Green Cross Optimist.

Сябра БАЖ і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў, удзельнік мастацкіх суполак "Другі фронт мастацтваў", Schmerzwerk, pARTisan. Быў адным з заснавальнікаў і "камісарам" (тэарэтыкам) авангарднай суполкі Бум-Бам-Літ.
Прадстаўляў Беларусь на міжнародным літаратурным фэстывалі Vilenica (Славенія, 2005). Некаторыя тэксты перакладаліся на польскую, славенскую, ангельскую, украінскую, латышскую, нямецкую мовы. Перакладае мастацкія тэксты з французкай, ангельскай, польскай і нямецкай.

Ляўрэат прэміі Саюзу беларускіх пісьменнікаў за лепшае эсэ на тэму "Вобраз ХХІ стагодзьдзя" ("Разьвітаньне з Адамам"). У складзе суполкі Бум-Бам-Літ адзначаны прэміяй Саюзу беларускіх мастакоў "За неардынарную падачу сваёй творчасьці".

 

Бібліяграфія

"Цела і тэкст". 1998 г.

"Alter Nemo". 2003 г.

Асабiстыя старонкi сяброу СБП

(Паказаць увесь спіс)
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна
Паўкштэла Сюзанна Алегаўна

Перакладчыца. Нарадзілася 13 лютага 1987 г. у г. Мар’іна Горка. З 1993 па 2001 г. вучылася ў СШ №110 г. Мінска, у 2004 г. скончыла Нацыянальны гуманітарны ліцэй імя Я. Коласа.

Чытаць далей...
Новікава Марыя Сяргееўна
Новікава Марыя Сяргееўна

Нарадзілася 15 ліпеня 1979 г. у г.п. Падсвілле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Конан Міхаіл Сяменавіч
Конан Міхаіл Сяменавіч

Нарадзіўся 27 жніўня 1941 года ў в. Крыпулі Докшыцкага р-на Віцебскай вобласці.

Чытаць далей...
Кулікоў Ігар Мікалаевіч
Кулікоў Ігар Мікалаевіч

Нарадзіўся 22 студзеня 1988 года ў Мінску.

Чытаць далей...